Знай свой край

Знай свой край

Гародзькі. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., в. Гародзькі

0

248

13.12.2024

Апісанне

У невялікім мястэчку Гародзькі, што знаходзіцца паміж трасай Мінск – Вільнюс і мястэчкам Лоск у Валожынскім раёне, знаходзіцца праваслаўная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Будынак мураваны з бутавага камяня складаецца з 4 асноўных частак. У савецкія часы царква была зачынена. Адрамантавана ў 1990 – я гады. Царква дзейнічае. У мястэчку яшчэ была сядзіба Ваўчанскіх з аднапавярховым палацам, але ад яе нічога не засталося.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.21574468
Даўгата: 26.42904227

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.12.2024

Гародзькі. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы

Невялікая вёска Гародзькі знаходзіцца, як ехаць на мястэчка Лоск з трасы Мінск – Вільнюс. На ускраіне вёскі на галоўнай вуліцы знаходзіцца праваслаўная царква, якую асвяцілі ў Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Храм будавалі за сродкі дзяржаўнай казны і ахвяраванні прыхаджан. Царкву ўзвялі ў 1886 годзе. Асвяціў новы храм святар Антоній Адамовіч разам з чатырма іерэямі ў кастрычніку 1870 года. Зямлю царкве для карыстання выдзеліла ў 1871 годзе Упраўленне Дзяржаўнай маёмасці. У 1898 годзе была пабудавана вакол царквы мураваная аграда за ахвяраванні мясцовых прыхаджан, якія сабралі для гэтай патрэбы 660 рублёў. Таксама да гэтай сумы дадаў 100 рублёў вядомы царкоўны дзеяч Іаан Кранштадскі. У савецкія часы царква была зачынена і прыйшла ў заняпад.

Царква была пабудавана ў псеўда – рускім стылі па тыпавому праекту з бутавага камяня. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам двухярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыку. В верхнім ярусе званіцы аконныя праёму з верху ўпрыгожаны кілепадобным завяршэннем. Над асноўным аб'ёмам усталяваны чатырохсхільны дах, над якім  надбудаваны невялікі барабан з цыбулінай.

Царква адрамантавана ў пачатку 1990 – х гадах. Царква дзейнічае

Каментары

Усяго каментароў: 0