Знай свой край

Знай свой край

Лоск. Руіны касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі раён, Лоск

0

233

12.12.2024

Апісанне

Мястэчка Лоск Валожынскага раёна мае некалькі старадаўніх будынкаў і гістарычных месцаў. У самым цэнтры на галоўнай вуліцы на адным з пагоркаў знаходзіцца каталіцкая царква Святога Сэрца Ісуса. Першы касцёл быў пабудаваны яшчэ ў 15 стагоддзі. Новы храм узведзены ў часы Польскай дзяржавы ў 1930 годзе ў традыцыях нацыянальнага народнага дойлідства.

Будынак драўляны на каменным падмурку. Меў двухвежавы фасад. Вежы да нашага часу не захаваліся. Царква знаходзіцца ў занядбаным стане. Не дзейнічае.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.26404334
Даўгата: 26.43507113

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.12.2024

Лоск. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.

У самым цэнтры мястэчка Лоск паміж Замкавай гарой і праваслаўнай царквой Святога Георгія знаходзіцца касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.


Першы касцёл у Лоску ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах яшчэ у часы Вялікага княства Літоўскага. У 1493 годзе гаспадыня маёнтка і мястэчка ў Лоску княжна Ганна Карыбутаўна фундавала каталіцкі касцёл Божага Цела і Святых Пятра і Ганны. У 16 стагоддзі мястэчкам валодалі магнаты Кішкі, якія былі прыхільнікамі пратэстантызму. Згодна дакументаў, у 1559 годзе парафія каталіцкая і касцёл валодалі ў Лоску 15 дымамі падданых сялян.       

У 1921 годзе пасля Рыжскай дамовы гэты край апынуўся ў Польскай дзяржаве.


За польскім часам у 1930 годзе тут пабудавалі новы каталіцкі храм, які асвяцілі у гонар Найсвяцейшага Сэрца Ісуса. Храм узведзены каля цэнтральнай вуліцы ў цэнтры мястэчка на пагорку.


Будынак узведзены ў традыцыях беларускага нацыянальнага драўлянага дойлідства з драўляных брусоў. У плане прамавугольны ў плане зруб. Будынак накрыты двусхільным дахам, а над пяціграннай апсідай знаходзіцца вальмавы дах. Галоўны фасад раней меў 2 вежы двухярусных чацвераковых, паміж якімі знаходзіцца трохвугольны франтон. Будынак неашаляваны. У інтэр'еры маюцца хоры, на якія вядзе лесвіца.

Да нашага часу захавалася некалькі малюнкаў першапачатковага выгляду фасада касцёла.

Каментары

Усяго каментароў: 0