Знай свой край

Знай свой край

Гарадзілава. Царква Святога Іосіфа.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Гарадзілава.

0

236

11.12.2024

Апісанне

У мястэчку Гарадзілава Маладзечанскага раёна ёсць некалькі гістарычных аб'ектаў: на ускрайку вёскі старажытнае гарадзішча, на цэнтральнай вуліцы каля могілак мураваная праваслаўная царква 19 стагоддзя і недалёка знаходзцца парк 19 стагоддзя, які застаўся ад маёнтку Пузынаў. Царква Святога Іосіфа пабудавана ў 19 стагоддзі з бутавага камяня ў псеўда – рускім стылі. Мае 4 асноўныя часткі. Царква адрэстаўравана. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.22565363
Даўгата: 26.60021904

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.12.2024

Гарадзілава. Царква Святога Іосіфа

У далечыні ад вялікіх дарог і буйных гарадоў паміж Маладзечна і Валожыным згубілася невялікая вёска з цікавай назвай Гарадзілава. Мястэчка лічыцца адным з самых старажытных у Маладзечанскім раёне. Недалёка ёсць гарадзішча і сама вёска знаходзіцца на ўзвышшы. Першыя пісьмовыя крыніцы паведамляюць пра Гарадзілава ўжо ў 15 стагоддзі, як маёмасць Яна Раловіча, які пабудаваў тут касцёл.

У 18 стагоддзі гаспадарамі тут былі прадстаўнікі роду Коцелаў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай мястэчка ўвайшло ў склад Расійскай імперыі і лічылася вёскай у Ашмянскім павеце Віленскай губерніі. У 1794 годзе па фундацыі Коцелаў была пабудавана драўляная царква Святога Юрыя. У 19 стагоддзі працавала народнае вучылішча. У 19 стагоддзі ў Гарадзілава быў маёнтак Пузынаў, дзе жыла вядомая пісьменніца Габрыэля Пузына. Ад маёнтку застаўся парк недалёка ад царквы.

У 1866 годзе каля могілак  была пабудавана новая мураваная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Іосіфа.

Царква пабудавана па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі і складаецца з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана вежа – званіца васьмярык над чацвярыком, які  завяршае высокі шпіль з цыбулінай. Малітоўная зала накрыта чатырохсхільным дахам, а на версе барабан з цыбулінай. Будынак узведзены з бутавага камяня. Ля ўвахода ў храм ёсць мураваная брама.

Каментары

Усяго каментароў: 0