Лоск. Замкавая гара
Помнік археалогіі
Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Лоск.
0
230
12.12.2024
Апісанне
Мястэчка Лоск Валожынскага раёна калісці ў часы Вялікага княства Літоўскага мела свой уласны замак і нават друкарню ў 16 стагоддзі. Замак у Лоску існаваў у 14 – 18 стагоддзях і меў драўляныя абарончыя збудаванні. Уладальнікі мястэчка і замка магнаты Кішкі, якія былі прыхільнікамі рэфармацыі, ў 16 стагоддзі заснавалі ў замку друкарню і запрасілі працаваць у замак вядомага беларускага асветніка Сымона Буднага. Замкавая гара мае статус помніка археалогіі і тут некалькі разоў праводзіліся археалагічныя раскопкі. Помнік знаходзіцца ў самім мястэчку Лоск і пагэтаму дабрацца сюды досыць проста.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.26260836
Даўгата: 26.4348351
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.12.2024
Лоск. Замкавая гара
У мястэчку Лоск Валожынскага раёна ёсць Замкавая гара і яшчэ некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны.
Само мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 14 стагоддзі і ў гэты ж час быў пабудаваны драўляны замак. Паміж маленькімі рачулкамі Верасоўка і Казлоўка, што ўпадаюць у раку Бярэзіна, на прыродным узгорку быў узведзены замак. Умацаванні будаваліся ў выглядзе сцен са зрубаў бярвенняў, якія называліся гароднямі, а паміж гароднямі былі абарончыя вежы. Па інвентару замка 1621 года мелася дзесяць трохярусных вежаў. Пры ў'ездзе ў замак стаяла двухярусная вежа – брама. Браму закрывалі краты – гірса. На гароднях меліся баявыя галерэі з байніцамі, якія былі накрыты двухсхільным дахам пакрытыя гонтам. У цэнтры змка было 2 палацы адзін з якіх у стылі рэнесансу з вежай і гадзіннікам. На першым паверсе было 9 пакояў з кафельнымі печамі. У другім палацы было 42 пакоі. Таксама ўнутры замка была кухня. А па за замкам былі бровар і лазня.
Да нашага часу захавалася Замкавая гара, якая памерам 160 на 75 метраў, а вышыні сягае 15 метраў. Помнік археалогіі даследвалі вядомыя археолагі: Л. Аляксееў, Я. Звяруга, М. Чарняўскі і іншыя. У час даследванняў было знойдзена шмат цікавых гістарычных знаходак: керамічная плітка падлогі 11 – 13 стагоддзяў, шкляныя пярсцёнкі і пацеркі, бранзалеты, фрагменты кафлі, нажы, шпоры, сярэбраныя нацельныя крыжы і многае іншае.
Першае паселішча тут ужо існавала з 11 стагоддзя. З 1505 года маёнтак і замак належылі магнатскаму роду Кішкаў, якія былі прыхільнікамі пратэстанцкай веры. У замку была створана друкарня і сюды прыехаў вядомы беларускі асветнік і гуманіст Сымон Будны, які прымаў актыўны удзел у пратэстанцкім руху. С. Будны жыў у Лоску з 1573 па 1583 год і тут было выдадзена яго некалькі кніг. У тым ліку ім было напісана «Эпіграма на герб Яна Кішкі».
Замкавая гара мае статус помніка археалогіі рэспубліканскага значэння і на ёй усталяваны памятны знак.
Каментары
Усяго каментароў: 0