Знай свой край

Знай свой край

Гарадзілава. Парк Пузынаў

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Гарадзілава.

0

236

11.12.2024

Апісанне

У самым цэнтры мястэчка Гарадзілава Маладзечанскага раёна ёсць мураваная царква 19 стагоддзя і парк Пузынаў. Гаспадарамі мястэчка ў розныя часы былі прадстаўнікі вядомых на Беларусі фамілій. У 19 стагоддзі тут жыў Тадэвуш Пузына, жонка якога Габрыэля Пузына з роду Гюнтэраў, была вядомай пісьменніцай і стварыла ў маёнтку літаратурны салон, які наведвалі многія вядомыя пісьменнікі і мастакі. У тым ліку тут быў сын Адама Міцкевіча Уладзіслаў Міцкевіч. Драўляны палац Пузынаў не захаваўся да нашага часу, але ёсць парк з возерам і ледніком і каменнымі львамі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Гідралагічны

Гідралагічны

Батанічны

Батанічны

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.22136334
Даўгата: 26.60734299

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.12.2024

Гарадзілава. Парк Пузынаў.

Калі ў мястэчку Гарадзілава пад'едзеце па цэнтральнай вуліцы да царквы 19-га стагоддзя Святога Язэпа, то недалёка ўбачыце скрыжаванне дарог і вуліцу Паркавую, якая вядзе да парку маёнтка Пузынаў.


Маёнтак належаў Пузынам у 19 стагоддзі. А да іх тут было некалькі гаспадароў. Палац быў драўляны аднапавярховы і да нашага часу не захаваўся. А ў самым цэнтры мястэчка ёсць парк з возерам, ледніком і двума каменнымі львамі. Па адной версіі-гэтых львоў прывезлі сюды з іншай сядзібы, а па іншай – што яны з маёнтка Пузынаў.


У 19 стагоддзі гэтая сядзіба Пузынаў была важнай культурнай асяроддзем у гэтым краі. Тут жыла вядомая пісьменніца і паэтка, мемуарыстка Габрыэля Альбіна Гюнтэр (1815 – 1869), якая ў 1851 годзе выйшла замуж за Тадэвуша Пузына і пераехала жыць у яго маёнтак Гарадзілава. Тут яна стварыла літаратурны салон. Сабрала вялікую бібліятэку і калекцыю мастацкіх твораў. Сюды ў Гарадзілава да яе прыязджалі ў госці вядомыя мастакі і пісьменнікі, грамадскія дзеячы: кампазітар Станіслаў Манюшка, паэт Уладзіслаў Сыракомля, сын Адама Міцкевіча Уладзіслаў Міцкевіч і многія іншыя.

Пісаць вершы Габрыэля пачала з 12 гадоў і пісала свае творы на польскай мове. Выдала некалькі сваіх зборнікаў. У канцы жыцця напісала мемуары.


Зараз у парку знаходзіцца некалькі сцяжынак для прагулак, ледавік і невялікае возера. На ўскраіне парку створаны спартыўны стадыён. За стадыёнам захавалася водная сістэма былой сядзібы: некалькі азёр з воднымі каналамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0