Лоск. Царква Святога Георгія.
Храм
Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі раён, вёска Лоск
0
249
12.12.2024
Апісанне
У старажытным мястэчку Лоск Валожынскага раёна, якое знаходзіцца на самай мяжы Мінскай і Гродзенскай абласцей, ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны.
У цэнтры мястэчка захавалася каменная царква Святога Георгія, якую пабудавалі ў 19 стагоддзі. Будынак храма ўзведзены ў псеўда-рускім стылі па тыпавым праекце з бутавага каменя. Над бабінцам надбудавана вежа-званіца. У савецкія часы царква была зачынена. У 1993 годзе храм пасля рэстаўрацыі адкрылі для вернікаў.
Ля падножжа храма Святога Георгія знаходзіцца Святая крыніца. Ёй ўжо не адно стагоддзе, і яна валодае гаючымі ўласцівасцямі.
Вэб сайт:
http://loskutok.by/xramКатэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.27000205
Даўгата: 26.43779626
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.12.2024
Лоск. Царква Святога Георгія.
Мястэчка Лоск у Валожынскім раёне вядома аж з 14 стагоддзя. У гэтую эпоху быў пабудаваны замак, які праіснаваў да 18 стагоддзя. Доўгі час мястэчкам валодалі магнаты кішкі, якія былі прыхільнікамі Рэфармацыі і ў 16 стагоддзі заснавалі ў Лоску друкарню.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 стагоддзя гэтыя месцы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1868 годзе ў самым цэнтры мястэчка была пабудавана праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Георгія Перамаганосца. Храм пабудаваны з бутавага каменя па тыпавым праекце ў псеўда-рускім стылі.
Пры царкве з часам была адкрыта двухкласная царкоўнапрыходская школа.
У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны храм зачынілі і прыстасавалі памяшканне пад збожжасховішча мясцовага калгаса. Было разрабавана ўсё ўбранне царквы і ў тым ліку зніклі тры званы са званіцы. А аднойчы падчас ўборачнай у будынку произошол пажар і ў такім запустенни храм прастаяў да 1990 года.
Руіны аддалі праваслаўным вернікам, якія стварылі царкоўны савет і пачалася праца па аднаўленні святыні. Увесну 1993 года царква зноў стала працаваць.
У плане будынак прамавугольны, накрыты двухсхільным дахам. Складаецца з бабінца і малітоўнай залы. Над бабінцам надбудавана трохярусная вежа-званіца васьмярык на чацверыку. Перад царквой пабудавана каменная брама з бутавага каменя і агароджа.
Недалёка ад царквы знаходзіцца купель Святога Панцеляймона.
Каментары
Усяго каментароў: 0