Галавачы. Царква Узвіжэння Святога крыжа.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Галавачы.
0
38
18.02.2025
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Галавачы пабудавана мураваная царква Узвіжэння Святога Крыжа. Храм пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі. У савецкія часы пасля вайны святыню зачынілі і вярнулі будынак вернікам напрыканцы існавання СССР. Помнік узведзены ў псеўдарускім стылі. Складаеца будынак з чатырох асноўных архітэктурных частак. У апошнія гады ў храме праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.63533033
Даўгата: 24.26455767
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
18.02.2025
Галавачы. Царква Узвіжэння Святога крыжа.
У мястэчку Галавачы Гродзенскага раёна ёсць мураваная царква Узвіжэння Святога Крыжа. Храм стары драўляны ў суседнім мястэчку да якога былі прыпісаны Галавачы быў зруйнаваны. Прынялі рашэння ўзвесці новую святыню ў Галавачах.
У восень 1876 года інжынеру Прусаку даручылі падабраць добрае месца для пабудовы мураванай царквы. Вясной 1877 года губернскі гродзенскі архітэктар Іван Калянкевіч прадставіў праект і фінансавы дакумент на ўзвядзенне храма на 500 прыхаджан у царкоўна–будаўнічую канцылярыю.
З дзяржаўнай казны ўрад выдзеліў каля 15 тысяч рублёў. А прыхаджане павінны былі забяспечыць падвоз будаўнічых матэрыялаў. Царкву пабудавалі ў верасні 1881 года. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы храм зачынілі. Вярнулі праваслаўным вернікам будынак напрыканцы існавання Савецкага Саюза ў 1988 годзе. Быў праведзены рамонт.
Помнік узведзены ў псеўдарускім стылі. Складаеца будынак з чатырох асноўных архітэктурных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа–званіца васьмярык на чацвярыку. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам, над якім узвышаецца на васьміграным барабане купал–цыбуліна.
Каментары
Усяго каментароў: 0