Знай свой край

Знай свой край

Скідзель. Сядзіба Чацвярцінскіх.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., Скідзельскі р., Г.Скідзель.

Апісанне

Мястэчка Скідзель Чацвярцінскія атрымалі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай па загадзе імператрыцы Кацярыны II. У пачатку 19–га стагоддзя Чацвярцінскія пабудавалі маёнтак на ўскраіне Скідзеля: палац з флігелем і гаспадарчымі пабудовамі, Капліца-пахавальня, парк з варотамі. У парку былі зроблены водныя каналы.

Да нашага часу захаваліся толькі парк з капліцай і ўязная каменная брама (брама). Парк з ракой і каналамі мае вельмі маляўнічы выгляд.

Катэгорыі

Літаратурны

Літаратурны

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Батанічны

Батанічны

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гідралагічны

Гідралагічны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

21.11.2024

Скідзель. Сядзіба Чацвярцінскіх.

Падчас падарожжа ў Скідзель варта наведаць мясцовы парк, па якім было пракладзена 2 водных канала, захаваліся незвычайныя вароты. А ў цэнтры парку ёсць радавая Капліца-пахавальня Чацвярцінскіх.


Вароты ў парку незвычайныя. Гэта 2 каменныя вежы з чырвонай цэглы. Калі вы паглядзіце на герб Скідзеля, то ўбачыце, што гэтыя вежы сталі галоўным элементам герба горада.


Сядзіба Чацвярцінскіх з паркам была пабудавана на беразе невялікай мясцовай рачулкі Скідзелянкі. Да нашага часу панскі палац не захаваўся, бо ён быў знішчаны пажарам у 1920 годзе. Будынак палаца меў П-вобразную форму і быў размешчаны ў цэнтры парку. У сядзібе былі таксама гаспадарчыя пабудовы і млын на беразе ракі, які на жаль, не захаваўся. Пасля пажару ў маёнтку, Чацвярцінскія жылі ў флігелі. На сённяшні дзень з усяго маёнтка захаваўся парк з капліцай і ўязная брама.


Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у другой палове 18–га стагоддзя Скідзель увайшоў у склад Расійскай імперыі, і імператрыца Кацярына II перадала мястэчка ўдаве князя Антонія Святаполк-Чацвярцінскага Калецце. Сам князь А. Чацвярцінскі быў у Рэчы Паспалітай вядомым палітыкам і праславіўся тым, што на шляхецкіх соймах выступаў супраць новай Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая была прынятая 3 мая 1791 года. І Антонія Чацвярцінскага пакаралі смерцю, як здрадніка Радзімы. Пасля далучэння да Расіі імператрыца ўзяла пад уласную апеку яго сям'ю і падарыла ім Скідзель з 1,5 тысячамі душ прыгонных.


У пачатку 19-га стагоддзя Чацвярцінскія пабудавалі сабе ў Скідзелі маёнтак і парк. Уваходныя вароты-дзве цагляныя вежы, якія адрозніваюцца па вышыні, былі пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя ў неагатычным стылі. Парк займае плошчу каля 5 гектараў і створаны ў рэгулярна-пейзажным стылі.

Каментары