Скідзель. Будынак чыгуначнага вакзала.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Скідзель.
0
44
21.02.2025
Апісанне
Мястэчка Скідзель Гродзенскага раёна вядома з 16 стагоддзя. Да нашага часу ў мястэчку захавалася некалькі старажытных мураваных будынкаў і прысядзібны парк. У цэнтры Скідзеля пабудаваны будынак чыгуначнага вакзала. Пасля Рыжскага міру 1921 года Скідзель у складзе Польшчы да 1939 года. У гэты час і ўзведзены вакзал у закапанскіім стылі з рысамі барока. Будынак аднапавярховы, мураваны з баракальным фігурным франтонам над цэнтральнай часткай.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.57225611
Даўгата: 24.2242458
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.02.2025
Скідзель. Будынак чыгуначнага вакзала.
У Гродзенскім раёне ёсць мястэчка Скідзель. У мястэчку захавалася сядзіба з паркам Чацвярцінскіх 19-га стагоддзя і ёсць таксама каменны будынак чыгуначнага вакзала пачатку 20-га стагоддзя.
Назва мястэчка паходзе ад мясцовай рачулкі Скідзелькі. У 16 стагоддзі мястэчка належала вялікаму князю Літоўскаму і было часткай Гродзенскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага. З 1588 года Скідзель каралеўскі двор Троцкага ваяводства Гродзенскага староства.
У 1644 годзе мястэчка атрымала прывілей ад караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV Вазы - землямер эканоміі Войцех Пуцілаўскі адмераў квадратную па форме гандлёвую плошчу, якая мела плошчу 3 моргі і 9 дубцоў. Пачалі праводзіць кірмашы два разы на год і таргі два разы на тыдзень.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. Імператрыца Кацярына II падарыла мястэчка ўдаве князя Антонія Святаполк-Чацвярцінскага. У 19 стагоддзі Чацвярцінскія пабудавалі сядзібу з палацам, паркам і капліцай. Палац не захаваўся да нашага часу.
З 1885 года Скідзельскі цэнтр воласці ў Гродзенскім павеце.
Пасля Рыжскага міру 1921 года ўвайшло ў склад Польскай дзяржавы да 1939 года да прыходу савецкай улады. З 1921 года Скідзелю прысвоены статус гміны ў Гродзенскім павеце. У гэты перыяд пры Польшчы ў Скідзелі быў пабудаваны новы каменны Чыгуначны вакзал.
Будынак аднапавярховы з мансардным паверхам. Пабудаваны ў закапанскім польскім нацыянальным стылі з элементамі неабарока. Чымсьці будынак нагадвае старыя шляхецкія сядзібы ў часы Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага 17-18-га стагоддзяў.
Каментары
Усяго каментароў: 0