Жытомля. Царква Дабравешчанская.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Жытомля.
0
24
18.02.2025
Апісанне
У мястэчку Жытомля Гродзенскага раёна захавалася старажытная праваслаўная Дабравешчанская царква. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 19 стагоддзі ў перыяд Расійскай імперыі перабудавана. Помнік узведзены ў традыцыях беларускага народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Інтэр'ер падзелены на тры нефы 6 калонамі. Тэрыторыя каля храма добраўпарадкавана. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.63266662
Даўгата: 24.09354661
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
18.02.2025
Жытомля. Царква Дабравешчанская.
У Гродзенскім раёне па шляху на Скідзель ёсць мястэчка Жытомля. На ўскрайку Жытомлі пабудавана старажытная драўляная царква. Храм узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1743 годзе.
Да храма належыла, было прыпісана да прыходу некалькі бліжэйшых мястэчак і вёсак. Да прыходу адносіліся: Жытомля, Обухава, Копцы, Завадзічы, Талочкі і іншыя паселішчы.
У часы Расійскай імперыі ў 1864 годзе царква была перабудавана за сродкі ў 600 рублёў. Дах накрылі двухскатны з гонта, зроблена драўляная падлога, адрамантавалі іканастас. Надбудавана званіца над прытворам.
Было ў храме некалькі каштоўных старажытных абразоў: абраз Маці Божай на ліпавай дошцы ў меднай шаце і абраз Святога Міколы. Прыхаджан было 1379 чалавек мужскога пола і 1368 жаночага з адзінаццаці прыхадскіх вёсак. Да прыхода ў Жытомлі адносіліся таксама царква Казанская на мясцовых могілках, а таксама царква ў вёсцы Саволеўке.
З 1840 года пры храме было створана праваслаўнае брацтва, а з 1860 года – царкоўнапрыхадское папечыцельства. Працавала пяць царкоўна – прыхадскіх школ. Служыла пры царкве два святара: настаяцель і псаломшчык, якія атрымлівалі заробак 496 і 200 рублёў. Мелася царкоўная зямля 31 дзесяціна.
Каля царквы захавалася некалькі старых пахаванняў святароў
Каментары
Усяго каментароў: 0