Азёры. Царква Святога Духа
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Азёры.
0
29
17.02.2025
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Азёры пабудавана мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Духа. Храм пабудаваны на былой гандлёвай плошчы на месцы старой драўлянай царквы, якую фундаваў вядомы дзеяч і мецэнат граф Міхаіл Валіцкі. Царква пабудавана ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі па тыпавому праекту ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Будынак узведзены з цэглы і бутавага камяня і складаецца з асноўных 4 архітэтурных частак. У апошнія гады храм адрамантаваны. Прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.72265915
Даўгата: 24.18057291
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.02.2025
Азёры. Царква Святога Духа.
У цэнтры мястэчка Азёры Гродзенскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква Святога Духа. Само мястэчка вельмі старажытнае. Каля Азёр ёсць некалькі помнікаў археалогіі - стаянкі эпохі палеаліту і мезаліту. Гэта эпоха датуецца дзесяткамі тысяч год таму.
Упершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 14 стагоддзі, калі належыў «двор» князю Вітаўту. У 15 – 17 стагоддзях мястэчка цэнтр воласці і належыць вялікаму князю. Кароль Жыгімонт Стары ў 1518 годзе перадае Азёры ў арэнду старасце Гродна князю Юрыю Радзівілу. Потым зноў да вялікага князя мястэчка перайшло і ў 1555 годзе перадана ў арэнду Себясцьяну Дыбоўскаму. У 1568 годзе даны прывілей князем Жыгімонтам Аўгустам на правядзенне кірмашоў. На гандлёвай плошчы ў 1679 годзе пабудаваны новы драўляны каталіцкі касцёл ў гонар Маці Божай Ружанцовай. Стары касцёл быў знішчаны ў час вайны ў сярэдзіне 17 стагоддзя.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай напрыканцы 18 стагоддзя ў складзе Расійскай імперыі.
У 1866 годзе па тыпавому праекту ў цэнтры мястэчка каля касцёла была пабудавана праваслаўная царква Святога Духа. Храм узведзены на месцы старажытнай драўлянай царквы, якая была ўзведзена па фундацыі графа Міхаіла Валіцкага (1746 - 1828).
Помнік узведзены па тыпавому праекту з цэглы і бутавага камяня ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Будынак складаецца з чатырох асноўных архітэктурных частак: прытвор, трапезная, малітоўная частка і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца васьмярык на васьмярыку. У інтэр'еры ёсць трохярусны іканастас.
Каментары
Усяго каментароў: 0