Азёры. Касцёл Хрыста Уседзяржыцеля
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Азёры.
0
23
17.02.2025
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Азёры пабудаваны новы мураваны каталіцкі касцёл Хрыста Уседзяржыцеля. Першы каталіцкі касцёл пабудавалі яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага недзе ў 16 – 17 стагоддзях. Наступны драўляны храм узведзены ў 18 стагоддзі, які рамантаваўся спачатку за сродкі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, а потым ў часы Польскай дзяржавы ў 1925 годзе. Святыня была спалена ў 1944 годзе гітлераўскімі захопнікамі. Новы мураваны касцёл пабудаваны ў 1997 годзе на месцы старога драўлянага храма. Новы касцёл пабудаваны ў традыцыях старажытных мураваных храмаў Беларусі і таксама выклікае цікавасць у гасцей і турыстаў.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.7221132
Даўгата: 24.18003647
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.02.2025
Азёры. Касцёл Хрыста Уседзяржыцеля.
У мястэчку Азёры Гродзенскага раёна ў цэнтры мястэчка пабудаваны каменны касцёл Хрыста Уседзяржыцеля. Храм узведзены на былой гандлёвай плошчы побач з каменнай праваслаўнай царквой Святога Духа на месцы старажытнага драўлянага касцёла.
Мястэчка ўпершыню згадваецца ў дакументах у 14 стагоддзі ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага. Першы каталіцкі касцёл быў узведзены дзесьці ў 16-17 стагоддзях. Але стары касцёл быў знішчаны падчас вайны паміж царствам Маскоўскім і Рэччу Паспалітай у сярэдзіне 17 стагоддзя. На Гандлёвай плошчы ў 1679 годзе пабудаваны новы Драўляны каталіцкі касцёл, які асвяцілі ў гонар Маці Божай Ружанцовай.
У 1745 годзе каталіцкая царква ў дакументах згадваецца як новы храм трохвежавы. У галоўным алтары знаходзіцца абраз Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёл у 1779 годзе адрамантаваны за сродкі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 18 стагоддзі пабудавана драўляная сінагога. У канцы 18-га стагоддзя мястэчка азёры набывае граф Міхаіл Валіцкі, які вядомы як мецэнат і авантурыст. За яго сродкі будуюць царкву, папяровую і суконную фабрыкі.
У часы Расійскай імперыі будынак касцёла прыйшоў у заняпад, і вернікі ў 1897 годзе і ў 1904 звярталіся да ўладаў, каб далі пабудаваць новы каталіцкі храм. Але дазволу не было.
Стары Касцёл Маці Божай Ружанцовай быў узведзены ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Касцёл быў двухвежавы з трохвугольным франтонам. Да касцёла было прыпісана яшчэ некалькі каталіцкіх капліц.
У часы Польскай дзяржавы ў 1925 годзе касцёл быў адрамантаваны.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы пры адступленні старажытную святыню спалілі.
Пасля вайны прыхаджане каменную хату перарабілі пад капліцу, якую ўлады зачынілі ў 1962 годзе, а потым яе знеслі і на тым месцы ўзвялі Дом культуры.
На месцы старога касцёла ў 1992 годзе пачалі будаваць новы касцёл, які асвяцілі ў 1997 годзе. Асвяцілі храм у гонар Хрыста Уседзяржыцеля. У сцяну будынка быў умураваны камень, які асвяціў Папа Рымскі Ян Павел II. Новы касцёл двухвежавы і вельмі падобны на стары будынак, хоць і пабудаваны з сучасных матэрыялаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0