Скідзель. Капліца Узнясення Дзевы Марыі.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Скідзельскі р., г. Скідзель, вул. Зарэчная, 40.
Апісанне
У невялікім гарадку Скідзель ёсць некалькі старадаўніх помнікаў гісторыі. Сярод іх вылучаецца сваёй архітэктурай невялікая каталіцкая капліца Узнясення Дзевы Марыі. Капліца пабудавана ў 19 стагоддзі ў модным у тыя часы ў каталіцкім будаўніцтве неагатычным стылі. Храм выкарыстоўваўся, як капліца – пахавальня мясцовых паноў Чацвярцінскіх. Касцёл быў зачынены ў савецкія часы і вернуты вернікам пасля распаду Савецкага Саюза. Будынак быў адрэстаўраваны. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.11.2024
Скідзель. Капліца Узнясення Дзевы Марыі
На трасе Гродна – Ліда ёсць невялікі гарадок Скідзель, які вядомы з 15 стагоддзя. У даўнія часы мястэчка было славутае сваім маёнткам Чацвярцінскіх з вялікім паркам і радавой капліцай у неагатычным стылі.
Гэты невялікі каталіцкі храм будзе знайсці ня так проста. Ён знаходзіцца на ўскрайку мястэчка сярод старадаўняга парка.
Капліца Узнясення Дзевы Марыі была пабудавана ў 1870 годзе і да 1939 года, да часу далучэння заходняй Беларусі да СССР, з’яўлялася радавым касцёлам паноў Чацвярцінскіх. Пасля вайны касцёл быў зачынены і ў ім размясціліся курсы шафяроў і нейкі час быў вайсковы камісарыят. Пасля развалу Савецкага Саюза каталіцкі храм вярнулі вернікам. Была праведзена рэстаўрацыя. Касцёл адчынены не заўсёды, а, як правіла, у выходныя дні. Таму пры жаданні наведаць храм неабходна загадзя сазваніцца з ксянзом.
Капліца з’яўляецца помнікам архітэктуры неагатычнага стылю. У плане будынак мае чатырохкутны аб’ём, які ўзнесены на высокі цокальны паверх. Па бакам галоўнага фасада пабудаваны дзве шматярусныя круглыя вежы – званіцы. Паміж вежамі трохкутны франтон. Перад галоўным фасадам знаходзіцца тэраса з 13 прыступкамі. Да асноўнага аб’ёму прыбудавана пяцігранная апсіда. Інтэр’ер каталіцкага храма перакрываецца стрэльчатымі крыжовымі скляпеннямі.