Кашубінцы. Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Кашубінцы.
0
16
19.02.2025
Апісанне
У мястэчку Кашубінцы Гродзенскага раёна на мясцовых могілках пабудаваны драўляны касцёл, які асвяцілі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага каталіцкім ордэнам езуітаў, якія мелі тут місію. Пасля вайны ў савецкія часы касцёл зачынілі і помнік прыйшоў у заняпад. У 1989 годзе будынак перадалі вернікам і быў праведзены рамонт. Касцёл мае двухвежавы фасад. У інтэр'еры 3 алтары. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.61838525
Даўгата: 24.21420677
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.02.2025
Кашубінцы. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Кашубінцы пабудаваны драўляны Каталіцкі Касцёл. Храм асвяцілі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Касцёл быў пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1750 годзе.
Заснавалі храм каталіцкі ордэн езуітаў з Гродна. Пры храме дзейнічала місія езуітаў, і з цягам часу былі створаны побач могілкі. У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі мястэчка належала роду Багаткаў. У галоўным алтары захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай 'Снежнай'. Абраз у храме быў да 1939 года, і да нашага часу не захаваўся. Колькасць вернікаў налічвала паўтары тысячы вернікаў. Да прыходу адносілася капліца ў Скідзелі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл у 1962 годзе закрылі, і з часам будынак прыйшоў у заняпад.
У канцы існавання СССР у 1989 годзе храм вярнулі вернікам і пачаўся рамонт касцёла.
Помнік мае прамавугольнік у плане. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана апсіда.
Інтэр'ер мае зальную пабудову. Маецца тры алтары. Галоўны алтар-абраз Маці Божай Беззаганнай. Бакавыя алтары ў касцёле маюць двух'ярусную пабудову. Левы алтар - над абразом святога Мікалая знаходзіцца абраз Ісуса Міласэрнага. У правым алтары - над абразом Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса размешчаны абраз Маці Божай Вастрабрамскай.
Каментары
Усяго каментароў: 0