Глуша. Этнаграфічны музей пад адкрытым небам.
Музей
Беларусь, Магілёўская вобл., Бабруйскі раён, Глуша.
Апісанне
У Бабруйскім раёне ёсць унікальнае мястэчка Глуша, дзе размяшчаецца этнаграфічны музей пад адкрытым небам і яшчэ некалькі гістарычных месцаў.
Музей знаходзіцца на ўсходняй ускраіне Глушы. Сюды прывезлі з суседніх мястэчак некалькі старажытных будынкаў і помнікаў: стараверскую праваслаўную царкву 19-га стагоддзя, ветраны млын 19-га стагоддзя, некалькі сялянскіх дамоў 19 – 20 стагоддзяў.
У Глушы захаваўся дом, дзе жыў вядомы пісьменнік А. Адамовіч. Пры мясцовай школе ёсць краязнаўчы музей.
Катэгорыі

Экспазіцыя

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.03.2025
Глуша. Этнаграфічны музей пад адкрытым небам.
У мястэчку Глуша Бабруйскага раёна знаходзіцца цэлы этнаграфічны музей пад адкрытым небам. Тут ёсць і старажытная драўляная царква, і вятрак і шмат яшчэ цікавых пабудоў.
Глуша размяшчаецца вельмі зручна на трасе Бабруйск-Слуцк, і трапіць сюды вельмі лёгка. Мястэчка ўзнікла ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі, калі тут пабудавалі завод па вырабе шкла.
У 1920-1930-я гады ў глушы жыў вядомы беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч (1927-1994). У Глушы захаваўся дом, дзе жыў пісьменнік. У 2019 годзе каля мясцовага Дома культуры быў усталяваны помнік А. Адамовічу. Мясцовы аўтобусны прыпынак аформлены па жыцці і творчасці А. Адамовіча. Пісьменнік пахаваны на мясцовых могілках.
На сённяшні дзень у пасёлку пражывае больш за адну тысячу чалавек. Пры мясцовай сярэдняй школе ёсць краязнаўчы музей. Пасярод мястэчка створаны мемарыял, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Штогод у мястэчку праходзіць фестываль "Глушанскі хутарок".
У апошнія гады ў Глушы створаны этнаграфічны музей пад адкрытым небам. Сюды з бліжэйшых вёсак і мястэчак звезена некалькі старажытных будынкаў і помнікаў. З мястэчка вуглы Бабруйскага раёна перавезлі драўляную праваслаўную царкву Святога Панцеляймона, якую ўзвялі ў 1880-я гады ў часы Расійскай імперыі. Ёсць у экспазіцыі вятрак 19-га стагоддзя, сялянскі дом 19-га стагоддзя, гумно і іншыя пабудовы.
Каб вам па этнаграфічным музеі правялі экскурсію, неабходна звярнуцца ў Дом культуры, або сярэднюю школу.