Знай свой край

Знай свой край

Гарадок. Царква Святых Космы і Даміяна.

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., Глускі раён, Гарадок.

Апісанне

У вёсцы гарадок Глускага раёна знаходзіцца праваслаўная царква Святых Космы і Даміяна. Храм пабудаваны ў пачатку 19-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі за сродкі памешчыка Жылінскага. Будынак узведзены па праекце архітэктара Ф.Санкоўскага. На працягу 19-га стагоддзя царкву рамантавалі два разы.

У савецкія часы царкву зачынілі, памяшканне перадалі пад майстэрню. У гады Вялікай Айчыннай вайны царкву перадалі праваслаўным вернікам, і яна больш не зачынялася. Гэты храм - помнік драўлянага народнага дойлідства. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.03.2025

Гарадок. Царква Космы і Даміяна.

    У вёсцы Гарадок Глускага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Космы і Даміяна. Гарадок знаходзіцца па шляху з Глуска на горад Бабруйск, на беразе ракі Пціч. Упершыню ў дакументах пра царкву згадваецца ў 17 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.


       У 1814 годзе ў перыяд Расійскай імперыі памешчык Жылінскі фінансаваў будаўніцтва новай царквы. Храм узведзены па праекце архітэктара Фёдара Санкоўскага. Лічыцца, што царква пабудавана ў гонар вайны з французамі ў 1812 годзе. Памешчык Жылінскі быў удзельнікам гэтай вайны.


    У часы імператара Аляксандра II будынак храма адрамантавалі і перабудавалі за кошт дзяржаўнай казны. Быў пабудаваны новы дом для настаяцеля храма і набылі царкоўныя рэчы для храма. У 1864 годзе царкве належала 33 дзесяціны зямлі. Прыбытак за год складаў 256 рублёў. Прыхаджан было 1052 жанчыны і 970 мужчын.


      У 1884 годзе царкву зноў рамантавалі: купалы перарабілі і дах новы зроблены. У 1905 годзе вакол царквы ўзвялі агароджу і вароты.


      У савецкія часы ў 1940 годзе храм зачынілі і памяшканне перадалі пад ганчарную майстэрню. У гады Вялікай Айчыннай вайны царква зноў пачала працаваць.


      Царква помнік драўлянага народнага дойлідства з рысамі класіцызму. 

Каментары