Глуша. Магіла пісьменіка Алеся Адамовіча.
Славутасьць
Беларусь, Могілёвская вобл., Бабруйскі район, Глуша.
Апісанне
У Бабруйскім раёне ў мястэчку Глуша на мясцовых могілках пахаваны вядомы беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Алесь Адамовіч (1926 – 1994). У Глушы прайшло дзяцінства і юнацтва пісьменніка. Адсюль ён пайшоў у партызаны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Па кнігам Адамовіча зняты вядомыя фільмы пра вайну: «Ідзі і глядзі», «Сыны сыходзяць у бой» і іншыя.
У Глушы ў 2019 годзе ўсталяваны помнік А. Адамовічу каля Дома культуры. Захавалася хата сям'і пісьменніка. Аформлены аўтобусны прыпынак А. Адамовіча.
На магіле пісьменніка ўсталяваны памятны валун.
Катэгорыі

Гістарычнае

Літаратурны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.03.2025
Глуша. Магіла пісьменніка Алеся Адамовіча.
У мястэчку Глуша Бабруйскага раёна на мясцовых могілках пахаваны вядомы беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч.
А. Адамовіч (1926 – 1994) - пісьменнік, вучоны, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, прафесар, доктар філалагічных навук.
Нарадзіўся Адамовіч у Капыльскім раёне ў сям'і ўрача. З 1928 года сям'я Адамовічаў жыве ў мястэчку Глуша. Тут Адамовіч пайшоў у школу.
Падчас гітлераўскай акупацыі маці пісьменніка Ганна Мітрафанаўна была падпольшчыцай. Яна была загадчыцай аптэкі ў Глушы, і перадавала партызанам медыкаменты. У пачатку 1943 года яна з двума сынамі пайшла ў лес да партызанаў у атрад імя С.Кірава.
Алесь Адамовіч у 1943-1944 гадах служыў радавым у партызанскім атрадзе. Пасля вайны вучыўся ў БДУ. Скончыў аспірантуру. Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Я. Купалы. Скончыў Вышэйшыя сцэнарныя курсы ў Маскве.
У 1970 годзе выйшаў мастацкі фільм па сцэнары А.Адамовіча «Сыны сыходзяць у бой». Рэжысёр Віктар Тураў. У фільме выканаўца і аўтар песень Уладзімір Высоцкі. У 1984 годзе праходзілі здымкі фільма «Ідзі і глядзі» па сцэнары Адамовіча. У аснове сцэнарыя ляжаць творы "Карнікі" і "Хатынская аповесць".
Пахаваны ў глушы на мясцовых могілках каля бацькоў.