Знай свой край

Знай свой край

Багушоўка. Пакроўская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., Бабруйскі раён, Багушоўка.

Апісанне

У мястэчку Багушоўка Бабруйскага раёна знаходзіцца драўляная праваслаўная Пакроўская царква. Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі. Царква пабудавалі стараверы, якія прыйшлі ў гэтыя месцы з Расіі.

У савецкія часы царква была зачынена. Храм пабудаваны ў традыцыях беларускага народнага драўлянага дойлідства. Царква дзейнічае.

У мястэчку на галоўнай трасе знаходзіцца каменны будынак паштовай станцыі 19-га стагоддзя. Помнік узведзены па тыпавым праекце.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.03.2025

Багушоўка. Пакроўская царква.

   У Бабруйскім раёне ў мястэчку Багушоўка пабудавана драўляная праваслаўная царква. Храм асвячоны ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Мястэчка знаходзіцца на трасе Бабруйск-Слуцк, і ўбачыць помнік вельмі проста.


          Мястэчка вядома з часоў Расійскай імперыі з 19-га стагоддзя. У 1818 годзе ўваходзіла ў склад Гарбацэвіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У гэты час у мястэчку налічвалася 52 чалавекі мужчынскага полу. У 1846 годзе Багушоўка належала гаспадарам Быкоўскім.


          У пачатку 20 стагоддзя налічвалася 195 жыхароў і 23 двары. У гэты час была адкрыта царкоўна–прыходская школа. Працавала праваслаўная царква. У 1930 годзе створаны мясцовы калгас «Чырвоны лётчык».


    Дарога падзяляе гарадок на дзве часткі: з аднаго боку жывуць стараверы, а з другога беларусы. Стараверы прыйшлі сюды з Расіі і пабудавалі ў мястэчку драўляную стараверскую царкву Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Час пабудовы храма 1860 год. У савецкія часы ў 1930-я гады святыню зачынілі.


      На сённяшні дзень святаром пры храме працуе з 1990 года Уладзімір Вараб'ёў. Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму. Над галоўным фасадам узведзена васьмігранная вежа-званіца.

Каментары