Палажэвічы. Сядзіба Дашкевічаў.
Сядзіба
Беларусь, Мінская вобл., Старадарожскі район, Палажэвічы.
Апісанне
У мястэчку Палажэвічы Старадарожскага раёна ёсць сядзіба старажытнага беларускага роду Дашкевічаў. Сядзіба складаецца з панскага палаца і гаспадарчых мураваных пабудоў. Сядзіба ўзведзена напрыканцы 19 – пачатку 20-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі.
Панскі палац драўляны, аднапавярховы будынак, які ў плане мае прамавугольную форму. У былым гаспадарскім доме зараз адміністрацыйны будынак і музей. Гаспадарчыя будынкі мураваныя, узведзены з чырвонай цэглы.
Катэгорыі

Экспазіцыя

Гістарычнае

Паркавая зона
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.03.2025
Палажэвічы. Сядзіба Дашкевічаў.
У мястэчку Палажэвічы, якія размяшчаюцца ў Старадарожскім раёне, да нашага часу захавалася сядзіба роду Дашкевічаў. Палажэвічы знаходзяцца паміж раённым горадам Глускам і Старымі Дарогамі. Палажэвічы сёння маюць статус аграгарадка з насельніцтвам прыкладна 500 чалавек.
У мястэчку ёсць брацкая магіла партызанам часоў Вялікай Айчыннай вайны і помнік загінулым землякам.
Захавалася часткова сядзіба роду Дашкевічаў. Сядзіба ўзведзена ў канцы 19-пачатку 20-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі.
Гаспадарчы палац драўляны, аднапавярховы. Накрыты чатырохсхільным дахам. Цэнтральная частка мае два паверхі. У савецкія часы будынак аблажылі цэглай. У апошнія гады дом абшылі сайдынгам. Зараз у будынку створаны мясцовы краязнаўчы музей.
Захавалася таксама некалькі гаспадарчых будынкаў, і ў тым ліку вінакурня. Будынкі ўзведзены ў стылі прамысловай эклектыкі. Часткова захаваўся стары парк.