Знай свой край

Знай свой край

Радашковічы. Касцёл Святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Радашковічы.

0

231

09.12.2024

Апісанне

У цэнтры невялікага гарадка Радашковічы Маладзечанскага раёна ўзвышаецца мураваны касцёл Святой Троіцы. Каталіцкі храм першы драўляны быў узведзены ў 15 стагоддзі і загінуў у пажары ў 19 стагоддзі. Новы мураваны касцёл пабудавалі ў 1860 годзе. Касцёл трохнефны з двумя вежамі. У гэтым храме ў 1882 годзе хрысцілі Народнага паэта Янку Купалу. Пасля вайны касцёл прыстасавалі пад завод. Пасля развала СССР вярнулі вернікам. Праведзена рэстаўрацыя. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.15474198
Даўгата: 27.24119733

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.12.2024

Радашковічы. Касцёл Святой Троіцы

На шляху з Мінска на Маладзечна знаходзіцца невялікі гарадок Радашковічы. Першае пісьмовае ўпамінанне адносіцца да 15 стагоддзя, калі віленскі кашталян Пётр Сенька Гедыгольдавіч у 1447 годзе фундаваў тут каталіцкі касцёл у гонар Святой Троіцы. У 16 – 19 стагоддзях у Радашковічах на Святую Троіцу ў мястэчку штогод ладзіўся кірмаш. У 19 стагоддзі ў час пажара загінуў старажытны драўляны баракальны касцёл.

У 1855 годзе па фундацыі памешчыка Валадковіча і за сродкі парфіянаў адбылася закладка новага мураванага касцёла. К 1859 году новы храм пабудавалі ў стылі поздняга класіцызму. У верасні 1860 года храм асвяцілі пад старой назвай Святой Троіцы. Да касцёла ў Радашковічах было яшчэ прыпісана некалькі касцёлаў і капліц. У 1882 годзе ў касцёле ў Радашковічах быў ахрошчаны Народны паэт Беларусі Янка Купала.

Пасля вайны касцёл зачынілі і тут працаваў цэх па вырабу керамічнага посуду. З 19090 года храм вернуты вернікам і пачалася рэстаўрацыя. У галоўны алтар усталявалі абраз Святой Троіцы, левы бакавы алтар асвяцілі ў гонар Маці Божай Чанстаховай, а правы – у гонар Божай Міласэрнасці.

Касцёл трохнефны. Мае 2 вежы на галоўным фасадзе. Вежы – званіцы маюць 3 ярусы. Паміж вежамі трохкутны франтон. Асноўны аб'ём будынка ў плане прамавугольны. Накрыты двухсхільным дахам. У інтэр'еры маюцца хоры. Вакол касцёла мураваная агароджа з трохарачнай брамай.

Каментары

Усяго каментароў: 0