Знай свой край

Знай свой край

Радашковічы. Помнік Янку Купалу

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Радашковічы, вул. Савецкая, 5

0

235

09.12.2024

Апісанне

У мястэчку Радашковічы Маладзечанскага раёна на цэнтральнай вуліцы Савецкай усталяваны помнік Народнаму паэту Янку Купалу. Паэт нарадзіўся ў суседнім фальварку Вязынка. Яго хрысцілі ў мясцовым касцёле Святой Троіцы. Пэўны час тут працаваў пісарам у судовага следчага. Часта бываў у гасцях у суседніх фальварках у пісьменніка Ш. Ядвігіна і сваёй роднай сястры Л. Раманоўскай. У 1982 годзе ў Радашковічах у гонар першага Народнага паэта быў усталяваны помнік.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.15809685
Даўгата: 27.23955582

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.12.2024

Радашковічы. Помнік Янку Купалу

У невялікім гарадку Радашковічы, што знаходзіцца на трасе Мінск – Маладзечна, уцэнтры мястэчка ўзвышаецца каталіцкі касцёл Святой Троіцы. Менавіта ў гэтым касцёле ў 1882 годзе быў ахрышчаны класік беларускай літаратуры Янка Купала (1882 – 1942). На цэнтральнай вуліцы Савецкай у Радашковічах у 1982 годзе быў усталяваны помнік Народнаму Паэту.

Нарадзіўся Купала ў фальварку Вязынка, якая знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад Радашковічаў. З гэым мястэчкам цесна звязаны лёс паэта. У 1902 годзе памёр бацька паэта і Купала застаўся ў хаце за гаспадара і прыйшлося пайсці працаваць.  Спачатку працаваў вандроўным настаўнікам, а потым пісарам у судовага следчага ў Радашковічах. Бываў тут часта ў 1904 – 1906 гадах, калі пасябраваў з пісьменнікам Ядвігіным Ш, які жыў у суседнім фальварку Карпілаўка. Менавіта ў пісьменніка Ядвігіна Ш, сапраўднае прозвішча якога Антон Лявіцкі, малады Купала ўпершыню пабачыў вялікую бібліятэку кніг на беларускай мове, што значна паўплывала на светапогляд паэта. Даследчыкі лічаць, што менавіта Ядвігін Ш пераканаў Купалу пісаць свае творы на беларускай мове, а не на польскай. Ядвігіна Ш называюць літаратуразнаўцы хросным бацькам Янкі Купалы, як паэта.  Летам 1913 года ў Радашковічах была пастаўлена легендарная Купалава п'еса «Паўлінка». І на гэтай пастаноўцы прысутнічаў сам аўтар. У жніўні 1919 года Купала прыехаў у фальварак Калісберг недалёка ад Радашковічаў да сваёй роднай сястры Леакадзіі Раманоўскай. Тут Купала напісаў свае творы «Мая навука», «На нашым полі…», «З павяўшай славы».

Каментары

Усяго каментароў: 0