Вязынка. Музей першага Народнага паэта Янкі Купалы
Музей
Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Вязынка.
0
253
10.12.2024
Апісанне
Недалёка ад Радашковіч у Маладзечанскім раёне ў фальварку Вязынка ёсць літаратурны музей, які прысвечаны першаму Народнаму паэту Беларусі Янке Купале. Менавіта ў гэтай мясціне ў 1882 годзе нарадзіўся паэт. Тут прайшлі яго дзіцячыя гады. Адразу пасля вайны ў 1945 годзе тут быў створаны музей - запаведнік, які зараз складае плошчу 21 гектар. Адноўлена хата, дзе нарадзіўся Я. Купала і гаспадарчыя будынкі. Штогод у Вязынцы адбываюцца літаратурныя святы на Купалле.
Катэгорыі

Літаратурны

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.09136459
Даўгата: 27.19485628
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.12.2024
Вязынка. Музей першага Народнага паэта Янкі Купалы
Па шляху з Мінска на Маладзечна, каля Радашковіч, ёсць указальнік да філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы. Менавіта тут летам 1882 года нарадзіўся першы Народны Паэт Беларусі Янка Купала.
Гэта пешы музей на тэрыторыі Беларусі, прысвечаны Я. Купалу, які пачаў працаваць яшчэ ў жніўні 1945 года. Першым дырэктрам была жонка паэта Уладзіслава Луцэвіч. Учэрвені 1946 года была ўсталявана памятная шыльда на доме, дзе нарадзіўся паэт. А сам музей прыняў першых гасцей ужо ў чэрвені 1948 года. У склад музея уваходзіць некалькі будынкаў: хата, свіран, хата дваровых. Плошча музейнай экспазіцыі складае 185 метраў квадратных. Ухаце створаны мемарыяльны пакой у якім нарадзіўся Купала. У пакоі ёсць печ, калыска, мэбля, посуд, дзіцячыя хадункі. Ёсць у экспазіцыі таксама асабістыя рэчы бацькоў паэта. А ў другой палове хаты створаны гісторыка – літаратурная экспазіцыя, дзе вы даведаецеся пра дзяцінства і юнацтва будучага паэта. Некалькі год таму тут у пакоі ўсталявалі незвычайны куфар, з якога гучаць песні Янкі Купалы. Калі будзеце ў музеі, то папрасіце, каб вам абавязкова адчынілі гэты чароўны куфар. У экспазіцыі ёсць радавод Луцэвічаў з 17 стагоддзя, падабраны шматлікія фатаздымкі родных Купалы.
У 1972 годзе быў створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік, які па плошчы складае 21 гектар. Пры стварэнні запаведніка былі захаваны планіроўка і ландшафт былога фальварка. За хатай знаходзіцца сажалка, праз якую перакінуты мост. Пры наведванні музея варта прайсці сцежкамі паэта вакол сажалкі, паглядзець на векавыя дубы. З права ад хаты, на беразе возера, створана вялікая паляна на якой ладзяцца літаратурныя штогадовыя святы.
Пры ўваходзе на тэрыторыю запаведніка ўсталяваны помнік Народнаму паэту, які выканаў адзін з самых вядомых беларускіх скульптараў Заір Азгур.
Каментары
Усяго каментароў: 0