Вялікія Крывічы. Царква Аляксандра Неўскага
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., в. Вялікія Крывічы
0
230
13.12.2024
Апісанне
У далечыні ад вялікіх дарог і турыстычных маршрутаў знаходзіцца невялікая вёска Вялікія Крывічы. На ўскраіне мястэчка ёсць мураваная праваслаўная царква Александра Неўскага. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў псеўда – рускім стылі з бутавага камяня. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. Над трапезнай і над малітоўнай залай надбудаваны васьмігранныя вежы – званіцы. Перад царквой каменны забор з брамай. Недалёка ад храма знаходзяцца мясцовыя могілкі з руінамі капліцы Свентажэцкіх.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.03195226
Даўгата: 27.00790878
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.12.2024
Вялікія Крывічы. Царква Аляксандра Неўскага
У невялікім мястэчку Вялікія Крывічы, на самай ўскраіне на пагорку ўзвышаецца праваслаўная царква Святога Аляксандра Неўскага. Дабрацца ў гэту вёску няпроста, бо яна знаходзіцца ў баку ад асноўных магістралей. Лепш за ўсё ехаць сюды з мястэчка Ракаў, што па трасе Мінск – Вільнюс.
Па некаторым гістарычным крыніцам першая царква ў Вялікіх Крывічах была пабудавана яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага. Новая мураваная царква ўзведзена ў 1864 годзе ў псеўда – рускім стылі, які быў у тыя часы вельмі папулярны ў Расійскай імперыі. Сродкі на храм былі выдзелены дзяржаўнай казной у памеры пяці тысяч рублёў. Пры царкве працавала прыхадское вучылішча.
Царква мураваная, узведзена з бутавага камяня. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана драўляная шматярусная вежа – званіца. Трапезная накрыта двухсхільным дахам. Над асноўным аб'ёмам надбудаваны васьмігранны барабан са шпілем. Будынак у апошнія гады адрамантаваны. Царква дзейнічае. Перад царквой пабудавана каменная мураваная агароджа з брамай. З вёскі да царквы вядзе дарога, якая вылажына булыжнікам.
Калі ад вёскі ісці па дарозе да царквы, то храм будзе з лева, а крыху далей прайсці – з права мясцовыя могілкі на якіх захаваліся руіны капліцы – пахавальні Свентажэцкіх.
Каментары
Усяго каментароў: 0