Плотніца. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Плотніца.
0
123
12.01.2025
Апісанне
У мястэчку Плотніца Столінскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў 16 стагоддзі. Царква пабудавана ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага, а па некаторым гістарычным крыніцам, што будынак узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Асноўны аб'ём царквы упрыгожаны 5 купаламі – цыбулінамі на васьміграных барабанах. Каля царквы пабудавна драўляная званіца. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.0493011
Даўгата: 26.6386645
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.01.2025
Плотніца. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы
У Столінскім раёне ў мястэчку Плотніца пабудавана старажытная драўляная праваслаўная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Мястэчка вядома з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 1503 года. У 16 – 18 стагоддзях мястэчка ўваходзіла ў склад Брэсцкага ваяводства Пінскага павета.
Царква Свята Пакроўская была пабудавана яшчэ ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага ў 1781 годзе. Па некаторым крыніцам храм будаваўся першапачаткова, як уніяцкі і толькі ў часы Расійскай імперыі перайшоў да праваслаўных вернікаў.
У 1870 – я гады царква была адноўлена пасля моцнага пажара. У 19 стагоддзі ў царкве быў двухярусны іканастас у якім налічвалася 26 абразоў. У архіве царквы меліся метрычныя кнігі з 1819 года. На вежы – званіцы было чатыры званы: па 1, 3, 6 і дзесяць пудоў. Да царквы было прыпісана семь могілак і восемь бліжэйшых вёсак. Прыхаджан было каля трох тысяч душ. Служыцеляў пры храме было два чалавека: псаломшчык і настаяцель. З 1878 годзе святаром пры храме служыў Іван Шамяціло і псаломшчыкам Лукіян Вержбаловіч. У царкву дахода паступала па 100 рублёў. Пры царкве мелася зямля і памяшканне.
Царква складаецца з чатырох асноўных частак: прытвора, трапезнай, малітоўнай залы і апсіды. Асноўны аб'ём упрыгожаны 5 купаламі – цыбулінамі на васьмігранных барабанах. Каля храма пабудавана двухярусная вежа – званіца. Царква адрамантавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0