Знай свой край

Знай свой край

Стахава. Пакроўская царква

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Стахава.

0

124

13.01.2025

Апісанне

У мястэчку Стахава Столінскага раёна ёсць драўляная царква 19 стагоддзя. Храм будаваўся на сродкі прыхаджан і быў асвячоны ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы. За сваю гісторыю святыня некалькі разоў перабудоўвалася і рамантавалася. У інтэр'еры ёсць двухярусны іканастас і некалькі абразоў 18 стагоддзя, якія маюць вялікую мастацкую і гістарычную каштоўнасць. У савецкія часы храм працаваў. У апошнія гады будынак адрамантаваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.08380019
Даўгата: 26.71260601

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.01.2025

Стахава. Пакроўская царква

У Столінскім раёне ёсць мястэчка Стахава за 30 кіламетраў ад раёнага цэнтра. Упершыню Стахава ўпамінаецца ў гістарычных дакументах з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 1503 года.

У цэнтры мястэчка пабудавана драўляная праваслаўная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Храм пабудаваны ў 1857 годзе ў часы Расійскай імперыі.  У 1885 годзе адбыўся вялікі пажар і храм быў знішчаны. У наступным годзе ў 1886 – м пабуданаваны новы будынак святыні -двухкупальны храм са званіцай. Царква будавалася за сродкі прыхода і каштавала каля 6 тысяч рублёў.

У 1907 годзе царкву перабудавалі і адрамантавалі. З 1910 года пры царкве заснавана царкоўна – прыхадская школа.  Царква ніколі не зачынялася з часу сваёй пабудовы. Працавала святыня і ў савецкія часы.

Царква пабудавана ў псеўда – рускім стылі. Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана вежа – званіца. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам з васьмігранным барабанам і купалам – цыбулінай.

У інтэр'еры знаходзяцца старажытныя абразы 18 стагоддзя, якія маюць вялікую мастацкую каштоўнасць: «Пакрава Багародзіцы», «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар» і «Святы Мікалай». Царква адрамантавана ў апошнія гады.

Каментары

Усяго каментароў: 0