Відзібор. Царква Міхаіла Архангела
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Відзібор.
0
150
11.01.2025
Апісанне
У Столінскім раёне ў невялікім мястэчку Відзібор на мясцовых могілках пабудаваны храм Святога Міхаіла Архангела. Царква першапачаткова знаходзілася ў іншым месцы пад назвай Загор'е. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства і быў перанесены ў Відзібор у пачатку 20 стагоддзя на мясцовыя могілкі. Будынак складаецца з трох асноўных частак. У апошнія гады быў праведзены рамонт і добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 51.98564168
Даўгата: 26.73644893
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.01.2025
Відзібор. Царква Міхаіла Архангела
У Столінскім раёне па шляху Столін – Лунінец знаходзіцца мястэчка Відзібор. Упершышю Відзібор упамінаецца ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага ў 1503 годзе. Хаця першыя людзі сюды прыйшлі значна раней, бо ў двух кіламетрах ад мястэчка вядомыя курганны помнік археалогіі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Відзібор у складзе Расійскай імперыі. З 1939 адыйшло да савецкай Беларусі.
За мястэчкам ва ўрочышчы пад назвай Загор'е была царква, якую ў 1917 годзе жыхары перанеслі на мясцовыя могілкі. Царква асвячоная ў гонар Святога Архангела Міхаіла. З'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства.
Мяркуецца, што храм пабудаваны ў 19 стагоддзі. На сённяшні дзень царква прыпісана да Васкрасенскай царквы горада Століна.
Асноўны аб'ём храма зроблены з шасціграннага зруба, які накрыты вальмавым дахам. Над прытворам узведзена чацвярыковая вежа – званіца. Над асноўным аб'ёмам знаходзіцца над невялікім шматграным барабанам купал - цыбуліна. Уваход аформлены ў выглядзе ганка з верандай, якая накрыта двухсхільным дахам. У апошнія гады царква была адрамантавана. Тэрыторыя вакол храма добраўпарадкавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0