Столін. Раённы краязнаўчы музей
Музей
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столін, парк "Манькавічы".
0
167
12.01.2025
Апісанне
У горадзе Столін у прыгарадзе Манькавічы размяшчаецца «Столінскі раённы краязнаўчы музей». Калісці ў Манькавічах у 19 – 20 стагоддзях быў вялікі маёнтак князя Радзівіла і ў цэнтры парку быў двухпавярховы палац. Палац да нашага часу не захаваўся і зараз у парку ў невялікім будынку працуе краязнаўчы музей, які бярэ свой пачатак з 1953 года. Зараз у музеі налічваецца больш за 20 тысяч экспанатаў, якія размяшчаюцца ў 6 залах. Ёсць у музеі макет палаца Радзівілаў, які раней упрыгожваў маёнтак. Музей мае таксама яшчэ 3 філіялы. Уваход у музей платны.
Вэб сайт:
http://stolin.museum.by/Катэгорыі

Платна

На рэстаўрацыі

Экспазіцыя

Гістарычнае

З дзецьмі

Паркавая зона

Батанічны

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 51.8959114
Даўгата: 26.8692527
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.01.2025
Столін. Раённы краязнаўчы музей
У прыгарадзе горада Столін ёсць мястэчка Манькавічы з вялікім паркам 19 стагоддзя. Тут калісці быў значны маёнтак з двухпавярховым палацам князя Радзівіла.
Палац не захаваўся, а вось парк любога ўразіць сваёй прыгажосцю і хараством. У цэнтры парка знаходзіцца «Столінскі раённы краязнаўчы музей». Музей афіцыйна быў заснаваны яшчэ у часы СССР ў 1953 годзе, а першая экспазіцыя з'явілася толькі ў 1955 годзе.
Спачатку музейны будынак быў у цэнтры горада, але потым установу перавялі ў парк Манькавічы. З 1976 года музей працуе ў парку і за гэты час была зроблена вялікая праца па збору матэрыялаў і арганізацыі экспазіцыі. На сённяшні дзень у экспазіцыі ёсць больш за 20 тысяч экспанатаў. Ёсць калекцыі фотадакументаў, баністыкі, нумізматыкі, фалерыстыкі і іншае.
У 2005 годзе пасля рамонта была адчынена новая экспазіцыя, якая таксама за апошнія гады значна папаўнялася і мянялася. Зараз ужо дзейнічае 4 – я па ліку экспазіцыя за час існавання музея. Экспазіцыя разгорнута ў шасці залах: зал прыроды, археалогіі, тры зала гісторыі і этнаграфіі. У этнаграфічнай калекцыі сабраны ўнікальны керамічны посуд з мястэчка Гародня, абразцы ткацтва і рушнікоў, народных строяў.
У 2023 годзе была адкрыта зала, якая прысвечана генацыду беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
Супрацоўнікі ўстановы вядуць актыўную пошукавую працу па набыцці новых экспанатаў. У музея ёсць некалькі філіялаў, пра якія падрабязна распавядаецца на сайце музея.
Каментары
Усяго каментароў: 0