Верхняе Чэрніхава. Капліца–пахавальня Рдултоўскіх.
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Чэрніхава Верхняе
0
63
03.02.2025
Апісанне
У мястэчку Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна была сядзіба роду Рдултоўскіх, якая створана ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі. Да нашага часу захаваўся пейзажны парк, гаспадарчыя пабудовы і капліца–пахавальня Рдултоўскіх.
Палац зруйнаваны ў час вайны. Парк пейзажны, дзе налічваецца 25 відаў дрэў. Уваход у капліцу аздоблены 4 калонамі дарычнага ордэра і трохкутным франтонам. У крыпце былі пахаванні, якія разрабаваныя. Захавалася толькі 1 металічная шыльда. Капліцу адрамантавалі ў апошнія гады.
Катэгорыі

Крушня

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.24325342
Даўгата: 26.23405122
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.02.2025
Верхняе Чэрніхава. Капліца–пахавальня Рдултоўскіх.
У Баранавіцкім раёне у вёсцы Верхняе Чэрніхава ёсць парк і капліца–пахавальня Рдултоўскіх. Мястэчка знайсці і даехаць да яго досыць проста: яно размяшчацца паміж трасамі М–1 і Р–2 у накірунку ад Баранавіч да Мінска.
У часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі мястэчка было вядомае, як Чэрніхаў у Навагрудскім ваяводстве. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі і адносілася да Навагрудскага ўезда Мінскай губерніі.
Побач у мястэчку Чэрніхава была пабудавана праваслаўная царква Параскевы Пятніцы 1895 годзе.
У перыяд Расійскай імперыі тут быў пабудаваны палацава–паркавы ансамбль, які уключаў у сябе палац, парк і гаспадарчыя пабудовы. Палац быў знішчаны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Да нашага часу захаваўся парк, гаспадарчыя пабудовы і капліца–пахавальня.
Капліца мураваная, пабудавана ў стылі ампір. Гэта прамавугольны ў плане будынак 8 на 10 метраў, які на палову свайго аб'ёму знаходзіцца ў зямлі. Будынак з цэглы, атынкаваны. Галоўны фасад капліцы упрыгожаны чатырма калонамі дарычнага ордэра, а з верху знаходзіцца трохкутны франтон. У апошнія гады капліца адрамантавана і на франтоне ўсталяваны картуш. Уваход вядзе спачатку ў прытвор будынка, а затым ідзе спуск па прыступкам. Крыпта мае памеры 5 на 5 метраў, а ў сценах у 2 рада знаходзяцца нішы пахавальні.
Пахавальні разрабаваны і захавалася толькі адна металічная памятная шыльда на якой напісана : «Эўгеніуш Рдултоўскі 1839 – 1911».
Каментары
Усяго каментароў: 0