Чэрніхава. Царква Параскевы Пятніцы.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Чэрніхава.
0
49
03.02.2025
Апісанне
Паміж мястэчкамi Чэрніхава і Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна знаходзіцца драўляная праваслаўная царква Параскевы Пятніцы. Храм пабудаваны напрыканцы 19 стагоддзя ў часы Расійскай імперыі на самым пагорку на мясцовых могілках на месцы старой царквы. Святыня складаецца з асноўных чатырох архітэктурных частак. Будынак адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.24443285
Даўгата: 26.24096905
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.02.2025
Чэрніхава. Царква Параскевы Пятніцы.
У мястэчку Чэрніхава Баранавіцкага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Параскевы Пятніцы. Храм узведзены на пагорку на мясцовых могілках паміж Чэрніхава і Верхняе Чэрніхава. Мястэчка вядомае з 16 стагоддзя з часоў Вялікага Княства Літоўскага. У тыя часы было вядомае, як мястэчка Чэрніхаў у Навагрудскім ваяводстве.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі і адносілася да Навагрудскага ўезда Мінскай губерніі.
Праваслаўная царква Параскевы Пятніцы была пабудавана ў студзені 1895 года. Новы будынак узвялі на тым месцы, дзе існавала старая драўляная царква, якую пабудавалі, верагодна, у часы Вялікага Княства Літоўскага.
Стары храм знеслі, бо драўляны будынак ужо спарахнеў. Фундатарам новага храма стаў сапраўдны стацкі саветнік, мясцовы памешчык, маршалак Мінскага губернскага дваранства, У. Паўлаў.
Царква пабудавана па канонам праваслаўнай культавай архітэктуры і складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана шматярусная чацверыковая вежа–званіца. Над асноўным аб'ёмам чатырохскатны дах і на васьмігранным барабане купал–цыбуліна.
Каментары
Усяго каментароў: 0