Дабраўляны. Сядзіба Гюнтэраў
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Смаргонскі район, Дабраўляны.
0
42
15.02.2025
Апісанне
У Смаргонскім раёне ў мястэчку Дабраўляны знаходзіцца сядзіба Гюнтэраў. Сядзіба з паркам была пабудавана яшчэ ў 18 стагоддзі пры былых гаспадарах. У пачатку 19 стагоддзя Гэнтэры пабудавалі новы мураваны палац. У сядзібу прыязжалі многія вядомыя пісьменнікі і паэты ў тым ліку І. Ходзька і В. Дунін – Марцінкевіч. У той час гэта быў буйны культурны цэнтар на Беларусі. Палац згарэў у часы Першай сусветнай вайны і потым ужо не аднаўляўся. Да нашага часу захаваліся парк, капліца і некалькі мураваных гаспадарчых будынкаў.
Катэгорыі

Літаратурны

Крушня

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.78843331
Даўгата: 26.39965642
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.02.2025
Дабраўляны. Сядзіба Гюнтэраў
У мястэчку Дабраўляны Смаргонскага раёна захаваліся парэшткі сядзібы Гюнтэраў – парк з сажалкай і мураваныя гаспадарчыя пабудовы з каталіцкай капліцай. Сядзіба і палац у Дабраўлянах былі пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі. Тады гаспадарамі тут былі Сангушкі.
Потым мястэчка стала ўласнасцю роду Гюнтэраў. У 1824 годзе граф Адам Гюнтэр залажыў падмурак новага палаца ў мястэчку. У гэты час пры сядзібе ўтварылася культурна – асветніцкае асяроддзе, мелася вялікая бібліятэка, прыязжалі ў госці вядомыя літаратары і пісьменнікі. Гэтыя падзеі былі апісаныя ў мемуарах дачкі гаспадароў Альбіны Габрыэлі Пузыны з рода Гюнтэраў. У 1851 годзе А. Гюнтэр падзяліў маёмасць паміж трыма сваімі дачкамі. Гаспадарыць пачала ў Дабраўлянах Мацільда Гюнтэр. Вясной 1862 года і да зімы 1864 года у сядзібе хаваўся ад паліцыі вядомы беларускі пісьменнік Вінцэнт Дунін – Марцінкевіч.
Палац моцна пацярпеў у час Першай сусветнай вайны. Палац і сядзіба ў Дабраўлянах паводле мясцовай легенды апісаны ў творы «Пракляты» пісьменніка Ігната Ходзькі.
Парк у рэгулярным стылі быў закладзены ў 18 стагоддзі. Каля парка праходзіў водны канал. У парку праізрастаюць пераважна мясцовыя віда дрэваў і кустарнікаў: клён, ліпа, асіна і алешына, чаромха, дзёран і іншыя расліны.
Каментары
Усяго каментароў: 0