Свір. Замкавая гара, або Гарадзішча.
Помнік археалогіі
Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі район, Свір.
Апісанне
У мястэчку Свір Мядзельскага раёна ёсць Замкавая гара, або Гарадзішча. У гэтага помніка археалогіі ёсць яшчэ адна назва – Даўмонтава гара.
Замак у Свіры існаваў у 13 – 16 стагоддзях у эпоху Вялікага Княства Літоўскага. Замак належыў князям Свірскім. Некаторыя гісторыкі лічаць, што заснавальнікам мястэчка Свір і замка быў Нальшанскі князь Даўмонт. Замак быў пабудаваны з дрэва.
Па некаторым звесткам, калі мястэчка Свір уваходзіла ў склад Польшчы ў перыяд 1921 – 1939 гадоў на Гарадзішчы насыпалі курган у выглядзе польскага арла.
На Гарадзішчы ёсць пляцоўка для агляду панарамы і некалькі скамеек для адпачынку.
Катэгорыі

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.03.2025
Свір. Замкавая гара, або Гарадзішча.
У старажытным мястэчку Свір Мядзельскага раёна знаходзіцца некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. Архітэктурнай дамінантай з'яўляецца каталіцкі касцёл Святога Мікалая.
Але калі вы захочыце пабачыць усю панараму мястэчка і само вялізнае возера Свір, то вам трэба забрацца на мясцовую Замкавую гару, або яшчэ гэты помнік археалогіі называюць Гарадзішча, і яшчэ ёсць адна назва – Даўмонтава гара.
Каб вам забрацца на Гарадзішча, неабходна апрануць зручны абутак. А знайсці помнік вельмі проста, бо ён знаходзіцца ў цэнтры мястэчка на перакрыжаванні цэнтральных вуліц Савецкай і Наберажнай.
Свірскі замак па меркаванню некаторых даследчыкаў існаваў у 13 – 16 стагоддзях у эпоху Вялікага Княства Літоўскага. Замак быў рэзідэнцыяй князей Свірскіх.
Вядомыя і аўтарытэтныя гісторыкі Мацей Стрыйкоўскі ў 16 стагоддзі, гісторык Феадосій Сафановіч ў 17 стагоддзі і Адам Ганоры Кіркор ў 19 стагоддзі выказвалі думку, што заснавальнікам мястэчка Свір і замка быў князь Даўмонт, легендарны нальшанскі князь. Лічыцца, што Даўмонт пабудаваў свой замак на месцы паганскага капішча, дзе быў Пярун. Замкавыя ўмацаванні былі ўзведзены з дрэва.
Ёсць недалёка каля мястэчка гара пад назвай «Паклоніха», дзе купцы і праезжыя людзі павінны былі біць паклоны князю, каб дазволіў спыніцца пад абаронай Свірскага замка. Значэнне замка ў Свіры значна паменшылася пасля пабудовы князем Гедымінам мураванага замка ў Крэва і Лідзе.