Свір. Стараверская Успенская царква.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі район, Свір, вул. Наберажная, 31.
Апісанне
У Мядзельскім раёне ў мястэчку Свір узведзена драўляная стараверская царква Успення Прасвятой Багародзіцы. Храм пабудаваны
на вуліцы Наберажнай на беразе возера Свір.
Помнік узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя ў перыяд Польскай дзяржавы. Будынак узведзены ў стылі народнага драўлянага дойлідства. Царква складаецца з прытвора і малітоўнай залы. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.03.2025
Свір. Стараверская Успенская царква.
У мястэчку Свір Мядзельскага раёна пабудавана драўляная стараверская Царква Успення Прасвятой Багародзіцы. У мястэчку ёсць шмат помнікаў архітэктуры, археалогіі і даўніны.
Тут ёсць таксама прыгожае вялікае возера Свір, ўздоўж якога і пабудавана мястэчка. Калі будзеце ехаць па Свіры па вуліцы Савецкай ад каталіцкага касцёла Святога Мікалая, то справа ўбачыце высокі курган - гэта Гарадзішча, або Замкавая гара, дзе быў калісьці замак князёў Свірскіх. Каля Гарадзішча ўбачыце некалькі будынкаў адно і двухпавярховых каменных у стылі эклектыкі.
Далей будзеце ехаць па вуліцы Набярэжнай, і злева глядзець на панараму возера. Па вуліцы пабудаваныя прыватныя дамы, і вам трапіцца невялікі будынак з вежай на даху. Гэта малельны дом старавераў, ці Царква Успення Прасвятой Багародзіцы.
Помнік узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя ў часы Польскай дзяржавы. Будынак узведзены ў стылі беларускага народнага драўлянага дойлідства. Царква складаецца з бабінца і малітоўнай залы. Над галоўным фасадам на васьмігранным барабане ўзведзены купал-цыбуліна.