Дабраўляны. Капліца Пятра і Паўла.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Дабраўляны.
0
40
15.02.2025
Апісанне
У Смаргонскім раёне ў мястэчку Дабраўляны пабудавана мураваная каталіцкая капліца і сядзіба Гюнтэраў. Ад сядзібы застаўся парк, сажалка, капліца і некалькі гаспадарчых пабудоў. Капліца ўзведзена ў 19 стагоддзі ў стылі неакласіцызму. У савецкія часы капліцу зачынілі і будынак прыйшоў у заняпад. У пачатку 1990 – х гадоў храм перадалі каталікам і быў праведзены рамонт. З 1993 года капліца працуе.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.78898388
Даўгата: 26.40229571
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.02.2025
Дабраўляны. Капліца Пятра і Паўла.
У мястэчку Дабраўляны Смаргонскага раёна знаходзіцца каталіцкая капліца, якая асвечана ў гонар Святых Апосталаў Пятра і Паўла і сядзіба роду Гюнтэраў.
Маёнтак у Дабраўлянах вядомы яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 16 стагоддзя. За час існавання сядзібы тут былі розныя гаспадары.
У часы Расійскай імперыі ў 1818 годзе мястэчка набыў граф Адам Гюнтэр. У яго сям'і нарадзілася дачка, якая стала вядомай пісьменніцай і паэткай, мемуарысткай Габрыэля Альбіна Гюнтэр (1815 – 1869), якая карысталася псеўданімам і крыптонімам «G.G», што азначае «Габрыэля Гюнтэр». Якая стала пасля замужжа Габрыэляй Пузыняй. У юнацтве Габрыэля жыла ў сядзібе з бацькамі ў Дабраўлянах, дзе бывалі розныя дзеячы культуры і асветы. У тым ліку вядомы беларускі і польскі пісьменнік Ігнат Ходзька, які потым стаў рэдактарам першага яе паэтычнага зборніка. Бывалі тут таксама мастак Ян Дамель, паэт, сябра Адама МІцкевіча, Тамаш Зан, мастак Ян Рустэм, Марыя Шыманоўская і многія іншыя вядомыя дзеячы.
У сядзібе была пабудавана каталіцкая капліца ў 1826 годзе ў стылі неакласіцызму. Па іншай інфармацыі, што храм узведзены напрыканцы 19 стагоддзя. У савецкія часы храм быў зачынены і прыйшоў у заняпад. У пачатку1990 – х будынак перадалі вернікам і пачаўся рамонт. У 1993 годзе храм асвяцілі. Помнік мураваны, у плане мае прамавугольнік. Накрыты двухсхільным дахам.
Каментары
Усяго каментароў: 0