Знай свой край

Знай свой край

Лушчыкі. Сядзіба Ахрэноўскіх.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі раён, Лушчыкі.

Апісанне

У мястэчку Лушчыкі Мядзельскага раёна захавалася сядзіба Ахрэноўскіх. Сядзіба ўзведзена ў пачатку 20-га стагоддзя. У цэнтры сядзібы пабудаваны каменны двухпавярховы дом. Будынак узведзены ў стылі мадэрн, або ў стылі неарэнесанс, на думку некаторых гісторыкаў.
У інтэр'еры палаца ёсць кафляныя печы. Побач з сядзібным домам пасаджаны парк, які захаваўся часткова. Ёсць некалькі гаспадарчых будынкаў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.03.2025

Лушчыкі. Сядзіба Ахрэноўскіх.

     У Мядзельскім раёне ў мястэчку Лушчыкі недалёка ад возера Свір знаходзіца сядзіба Ахрэноўскіх. Сядзіба пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя ў часы Расійскай імперыі, і мае невялікую плошчу каля чатырох гектараў.


       Дамінантай сядзібы з'яўляецца гаспадарскі мураваны дом. Будынак двухпавярховы, узведзены з цэглы ў стылі мадэрн. Некаторыя даследчыкі называюць архітэктурны стыль неарэнесанс. Контурныя лініі сцен выдзелены белым рустам і атрымліваецца прыгожае дэкаратыўнае аздабленне на фоне чырвонай цэглы. У будынку дамінуе двухярусная чацверыковая вежа.


        Бакавыя фасады будынка завершаны фігурнымі шчытамі. Ёсць балконы з мастацкай металічнай агароджай. У інтэр'еры захаваліся кафельныя печы. Да параднага партэра вядзе дзве дарогі, якія высаджаны алеямі кляновай і альховай.


         За сядзібным домам створаны парк, які захаваўся часткова. На газоне раслі ліпы, ясені, клёны і дубы. Меўся гаспадарчы двор, з якога захавалася некалькі мураваных будынкаў, і ў тым ліку стайня і арачны мост.

       Зараз у сядзібе размяшчаецца медыцынская ўстанова.

Каментары