Знай свой край

Знай свой край

Нястанішкі. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, Нястанішкі

Апісанне

У Смаргонскім раёне ў мястэчку Нястанішкі пабудаваны мураваны Каталіцкі Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Першы касцёл драўляны быў пабудаваны ў мястэчку ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 15 стагоддзі. Новы каменны храм пабудавалі ў 1905-1911 гадах. Храм узведзены ў стылі неаготыкі з чырвонай цэглы. Галоўны фасад упрыгожвае 2 шмат'ярусныя вежы. Інтэр'ер падзелены на 3 нефы і маецца некалькі алтароў. Вакол касцёла ўзведзена каменная агароджа з бутавага каменя. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.02.2025

Нястанішкі. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі.

У мястэчку Нястанішкі Смаргонскага раёна ёсць мураваны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. У 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага быў пабудаваны першы касцёл на грошы Багдана Андрушковіча. У часы Рэфармацыі касцёл прыйшоў у закінуты стан, але ў 1609 годзе, як паведамляюць гістарычныя крыніцы, мясцовае насельніцтва зноў вярнулася да каталіцкай веры, і ў гэтым вялікую ролю адыграў ксёндз Войцех Кульчынскі з суседняга мястэчка Свір.


У сярэдзіне 17-га стагоддзя падчас вайны паміж царствам Маскоўскім і Рэччу Паспалітай касцёл быў знішчаны. У 1668 годзе храм быў адбудаваны. У 1746 годзе новы будынак касцёла ўзведзены дзякуючы намаганням ксяндза Паўла Едлінскага. Мецэнаты Максіміліян і Анастасія Розенфельды ахвяравалі сродкі на бакавы алтар Божай Апекі. Ксёндз Пётр-Антоній Курчэўскі ў 1797 годзе правёў рэканструкцыю касцёла. У 1846 годзе правялі рамонт будынка.


Вядомы беларускі гісторык і археолаг Адам Кіркор (1818-1886) наведаў мястэчка Нястанішкі і царкоўнае свята Святога Ісідара, якое лічылася заступнікам сялян. Свята праводзілася па ініцыятыве ксяндза. Сярод гасцей прысутнічаў князь Тадэвуш Пузына.


У 1905-1911 гадах быў пабудаваны новы касцёл у стылі неаготыкі. Храм узведзены на ўзвышшы каля лесу. Вакол храма каменная агароджа.

Каментары