Моўчадзь. Сінагога.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Моўчадзь, вул. Кірава, 37.
0
66
01.02.2025
Апісанне
Мястэчка Моўчадзь Баранавіцкага раёна мае шмат старадаўніх будынкаў і гістарычных мясцін: праваслаўная царква, каталіцкі касцёл, будынак млына, пякарні, карчмы, старыя могілкі каталіцкія, праваслаўныя і яўрэйскія. У самым цэнтры мястэчка па вуліцы Кірава захаваўся мураваны двухпавярховы будынак сінагогі. Зараз у будынку знаходзіцца крама «Еўраопт» і мінімаркет. Раней тут было ўпраўленне мясцовага калгаса.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.31155254
Даўгата: 25.70356163
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.02.2025
Моўчадзь. Сінагога.
Мястэчка Моўчадзь Баранавіцкага раёна мае вельмі шмат старадаўніх будынкаў і гістарычных мясцін. Тут у цэнтры паселішча на пагорку ўзвышаецца праваслаўная царква Пятра і Паўла. Ёсць таксама каталіцкі касцёл, мураваны будынак млына, пякарні, карчмы, старыя могілкі каталіцкія, праваслаўныя і яўрэйскія.
У цэнтры мястэчка захаваўся мураваны двухпавярховы будынак сінагогі. Зараз у будынку знаходзіцца ўпраўленне мясцовага калгаса і магазіны.
Яўрэі ў Моўчадзі, па звестках даследчыкаў, з'яўвіліся ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У тыя часы гады гэта была тэрыторыя Навагрудскага ваяводства. Мясцовая абшчына прыйшла з горада Слоніма і спачатку лічылася пры слонімскім кагале. А ў 17 стагоддзі мясцовая абшчына стала ўжо самастойнай.
У 1648 годзе ў мястэчку Моўчадзь упершыню ўпамінаецца драўляная сінагога. У часы Рэчы Паспалітай у 1765 годзе ў Моўчадзі жыло 369 яўрэяў. Напрыканцы 18-га стагоддзя тут атрымала распаўсюд рэлігійная плынь іўдаізма пад назвай хасідзізм.
А ў часы Расійскай імперыі па перапісу, які прайшоў у 1897 годзе, у мястэчку 68 працэнтаў насельніцтва было іўдзейскім. У 1921 годзе пасля ўваходу гэтага ррэгіёна ў склад Польскай дзяржавы пасля Рыжскай дамовы 1,5 тысячы чалавек – гэта былі яўрэі. К 1941 году засталося яўрэяў тысяча дваццаць чалавек.
Пасля захопу Моўчадзі нацыскімі акупантамі летам 1941 года, было створана гета, якое гітлераўцы знішчылі ў 1943 годзе.
Каментары
Усяго каментароў: 0