Знай свой край

Знай свой край

Навагрудскі район. Возера Свіцязь

Прыродны аб'ект

Прыродны аб'ект

Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі район, воз. Свіцязь.

Апісанне

Недалёка ад Навагрудка ёсць самае легендарнае возера на Беларусі – гэта возера Свіцяз. Пра возера яшчэ ў 19 стагоддзі было напісана 3 паэмы: геніяльны паэт, наш зямляк Адам Міцкевіч напісаў паэму пад назвай «Свіцязянка». Таксама паэмы пра возера напісалі паэты Ян Чачот і Тамаш Зан. Плошча возера складае больш двух кіламетраў квадратных. Глыбіня найбольшая сягае 15 метраў. Даўжыня 1,7 кіламетра, а ў шырыню 1, 6 кіламетра. На беразе возера створана зона адпачынку.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Гідралагічны

Гідралагічны

Батанічны

Батанічны

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.02.2025

Навагрудскі раён. Возера Свіцязь.

На поўдзень ад Навагрудка ў кірунку да Баранавічаў знаходзіцца самае легендарнае возера ў Беларусі - возера Свіцязь.

Плошча вадаёма складае больш за два квадратныя кіламетры. Глыбіня найбольшая дасягае 15 метраў. Даўжыня 1,7 кіламетра, а ў шырыню 1,6 кіламетра. Берагі возера парослыя векавымі дубамі і хвоямі, і пакрытыя мохам. У лесе шмат ягад: суніцы, чарніцы і брусніцы. Сярод дрэў растуць пераважна дуб, бяроза, ясень, клён, елка і асіна.


Ля берага дно пясчанае, або ілістае. З Свіцязі выцякае рака Сваротва. У возеры растуць некаторыя рэдкія віды раслін, якія ўнесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. У савецкія часы ў 1970 годзе возера і прылеглая тэрыторыя былі абвешчаныя экалагічным запаведнікам, плошча якога 847 гектараў. На беразе Свіцязі пабудаваны пансіянат "Свіцязь", маецца аформлены і добраўпарадкаваны пляж.


Возера Свіцязь з даўніх часоў цікавіла чалавека, і існуе некалькі звязаных з ім легенд і паданняў. Адно з паданняў абвяшчае, што на дне возера знаходзіцца затоплены горад.

Аб Свіцязе напісана мноства літаратурных і мастацкіх твораў. У тым ліку геніяльны паэт Адам Міцкевіч напісаў паэму пад назвай «Свіцязянка». Паэт Ян Чачот таксама напісаў паэму "Свіцязь", а паэт Тамаш Зан паэму "Свіцязь–возера".

На возера прыязджаў адпачываць вядомы савецкі бард і кінаакцёр Уладзімір Высоцкі, калі здымаўся ў Беларусі на кінастудыі «Беларусьфільм».

Каментары