Пачапава. Капліца Святога Мікалая.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Пачапава.
0
64
03.02.2025
Апісанне
У Баранавіцкім раёне ёсць мястэчка Пачапава. У гэтым мястэчку знаходзіцца два праваслаўныя храма: мураваная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы і на мясцовых могілках драўляная царква–капліца Святога Мікалая Цудатворцы.
Мікольскі храм узведзены ў 19 стагоддзі ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства і складаецца з трох асноўных архітэктурных частак. У інтэр'еры ёсць іканастас. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.36161865
Даўгата: 25.81292363
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.02.2025
Пачапава. Капліца Святога Мікалая.
У мястэчку Пачапава на мясцовых могілках пабудавана драўляная Мікольская царква.
Мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Мястэчка належыла Вялікаму князю Вітаўту.
У 16 стагоддзі маёнтак уласнасць Яна Кміты Стратэвіча, а затым Міхала Богушавіча Пачапаеўскага. У часы Рэчы Паспалітай ў 18 стагоддзі належыла Корсаку, які фундаваў драўляную царкву ў 1770 годзе. Храм, худчэй за ўсё, належыў спачатку ўніяцкім вернікам і толькі ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі перададзены праваслаўным. У 1867 годзе на месцы драўлянага храма ўзведзена мураваная Пакроўская царква.
У 19 стагоддзі на мясцовых могілках была створана драўляная капліца, якую асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Храм быў прыпісаны да Пакроўскай царквы. У час Вялікай Айчыннай вайны Пакроўская царква была спалена, і доўгі час Мікольская царква з'яўлялася прыхадскім храмам.
Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Будынак адназрубны, у плане мае прамавугольнік. Складаецца з трох асноўных частак: прытвора, малітоўнай залы і апсіды. У інтэр'еры ёсць іканастас.
У мястэчку ёсць таксама два помніка, якія прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны: помнік на брацкай магіле партызан і абеліск у гонар загінуўшых землякоў.
Каментары
Усяго каментароў: 0