Пачапава. Пакроўская царква.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Пачапава.
Апісанне
У мястэчку Пачапава Баранавіцкага раёна пабудавана мураваная Пакроўская царква. Святыня створана ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Пабудавана з цэглы і бутавага камяня з выкарыстаннем ізюмнай кладкі. Складаеца будынак з кананічных чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца пяць купалоў – цыбулін. У інтэр'еры ёсць некалькі старажытных абразоў сярод якіх «Пакрава Багародзіцы» і «Траеручыца Маці Божая». Па перыметру храма ўзведзена мураваная агароджа з круглымі вежамі па кутах.
Царква была спалена ў вайну і доўгі час была ў руінах. Адбудавалі храм некалькі год таму. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.02.2025
Пачапава. Пакроўская царква.
На ўскраіне мястэчка Пачапава Баранавіцкага раёна пабудавана каменная праваслаўная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі за сродкі казны і на ахвяраванні вернікаў. З казны было выдаткавана 10 700 рублёў сродкаў. Раней на гэтым месцы была драўляная царква 1770 года, пабудаваная на грошы мясцовага шляхціца Корсака ў часы Вялікага Княства Літоўскага, магчыма што ўніяцкая.
Новую каменную святыню ўзвялі ў 1867 годзе з бутавага каменя ў рэтраспектыўна–рускім стылі. У другой палове 19-га стагоддзя прыход налічваў больш за тры тысячы чалавек. Пры храме працавала багадзельня і царкоўна–прыходская школа, народнае вучылішча і прыпісана была царква-капліца Святога Мікалая на могілках.
Храм быў спалены ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля вайны доўгі час адзіным храмам у акрузе была Мікольская капліца.
Пасля развалу Савецкага Саюза царква пачалі адбудоўваць. У 2006 годзе ў храме правялі асвячэнне. Прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана. Царква цяпер дзейнічае.