Знай свой край

Знай свой край

Вялікая Сваротва. Рэшткі сядзібы Незабытоўскіх.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р., Вялікая Сваротва.

0

100

31.01.2025

Апісанне

У мястэчку Вялікая Сваротва Баранавіцкага раёна захаваліся парэшткі сядзібы Незабытоўскіх. Мураваны двухпавярховы палац з гаспадарчымі пабудовамі і паркам быў пабудаваны ў 19 стагоддзі. Палац зруйнаваны ў 1917 годзе. Да нашага часу захаваўся парк некалькі гектараў і руіны гаспадарчых пабудоў. У 19 стагоддзі сядзібу наведаў мастак і кампазітар Напалеон Орда, які зрабіў малюнак сядзібы.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.37074364
Даўгата: 25.77926303

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.01.2025

Вялікая Сваротва. Рэшткі сядзібы Незабытоўскіх.

У мястэчка Вялікая Сваротва Баранавіцкага раёна ўсе едуць пабачыць перадусім унікальную праваслаўную царкву, якая ў плане мае трохкутнік. У мястэчку таксама захаваліся парэшткі палацава–паркавага ансамбля Незабытоўскіх.


 У часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі мястэчка належыла роду Юндзіцкіх. У перыяд Расійскай імперыі ў пачатку 19 стагоддзя новымі гаспадарамі сталі Незабытоўскія.


Якуб Незабытоўскі ажаніўся з Францішкай Кунцэвіч і ў іх нарадзіўся сын Стэфан, які стаў гродзенскім маршалкам. У часы Якуба Незабытоўскага была пабудаваны вялікі палац з гаспадарчымі пабудовамі і паркам. Палац быў зруйнаваны ў 1917 годзе і больш не аднаўляўся.


 Дачка Стэфана Марыя выйшла замуж за графа Родрыка Патоцкага. Наступны гаспадар сядзібы - яе ўнук Уладзіслаў Патоцкі, які стаў апошнім уладальнікам сядзібы ў 1939 годзе.


Сядзіба складалася з шматлікіх будынкаў і парка: мураваны двухпавярховы палац у стылі ампір, флігель, гаспадарчыя пабудовы, аранжарэя. Парк пейзажны з элементамі рэгулярнай планіроўкі каля сямі гектараў: былі альтанкі, водныя каналы з мастамі і іншае.


У 19 стагоддзі сядзібу наведаў мастак і кампазітар Напалеон Орда, які пакінуў малюнак з выявай палаца і парка. Да нашага часу захаваўся парк і руіны гаспадарчых пабудоў.

Каментары

Усяго каментароў: 0