Знай свой край

Знай свой край

Моўчадзь. Царква Пятра і Паўла.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Моўчадзь.

0

64

01.02.2025

Апісанне

У Баранавіцкім раёне пасярод мястэчка Моўчадзь узвышаецца на пагорку мураваная праваслаўная царква. Храм пабудавалі ў 19 стагоддзі па тыпавому праекту ў псеўдарускім стылі і асвяцілі ў гонар Пятра і Паўла. Будынак узвялі на тым месцы, дзе быў калісьці каталіцкі касцёл. Складаецца з кананічных 4 частак. Тэрыторыя храма агароджана мураваным заборам. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.31264865
Даўгата: 25.70028933

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.02.2025

Моўчадзь. Царква Пятра і Паўла.

У цэнтры мястэчка Моўчадзь Баранавіцкага раёна ўзвышаецца мураваная праваслаўная царква Пятра і Паўла. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскайі імперыі ў псеўдарускім стылі.


Узвялі будынак па тыпавым праекце, а дапрацаваў праект архітэктар Мікалай Ціхвінскі. Пачалося будаўніцтва ў 1869 годзе. Купцы Нахман Буткоўскі, Абрам Прэхнер і Шыман Скідзельскі былі падрадчыкамі. Дабудавалі святыню ў 1873 годзе.

У1897 годзе настаяцелем пры царкве быў Венядзікт Качаноўскі і пры храме існавала царкоўна–прыхадское папячыцельства. Была таксама пяць царкоўна–прыхадскіх школ, якія працавалі пры прыходзе ў бліжэйшых вёсках. У Моўчадзі працавала народнае вучылішча з 130 вучнямі.


Пры храме таксама была драўляная царква Святога Крыжа са званіцай на мясцовых могілках. Могілкавы храм быў узведзены ў 1800 годзе за сродкі Валовіча, і, мабыць, першапачаткова належыў уніятам.


Царква Пятра і Паўла пабудавана на ўзгорку пасярод мястэчка на тым месцы, дзе быў калісці каталіцкі касцёл. Складаецца будынак з кананічных асноўных чатырох частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам узведзена шматярусная вежа–званіца васьмярык на чацвярыку. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца пяць купалоў.

Каментары

Усяго каментароў: 0