Знай свой край

Знай свой край

Пладовая. Царква Нараджэння Божай Маці

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Пладовая.

0

65

11.02.2025

Апісанне

У мястэчку Пладовая каля вёскі Чарлёна Мастоўскага раёна пабудавана мураваная праваслаўная царква. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў перыяд Расійскай імперыі і асвяцілі ў гонар Нараджэння Божай Маці. Помнік створаны па тыпавому праекту ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Будынак складаецца з 4 асноўных архітэктурных частак. Вакол храма ўзведзены мураваны забор. Царква ў апошнія гады адрамантавана. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.48565956
Даўгата: 24.28338868

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.02.2025

Пладовая. Царква Нараджэння Божай Маці

У мястэчку Пладовая Мастоўскага раёна знаходзіцца пры дарозе мураваны праваслаўны храм. Царкву пабудавалі ў 19 стагоддзі і асвяцілі ў гонар Нараджэння Божай Маці.

Упершыню мястэчка ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У гэты перыяд князь Крошынскі залажыў маёнтак ў гэтых мясцінах. Потым маёмасць пераходзе да магнатаў Сапегаў. Наступнымі гаспадарамі былі Камароўскія, а затым Шэметы. У 1663 годзе Шэметы прадалі маёнтак смаленскаму кашталяну Самуэлю Вільчаку. Затым маёнтак выкупілі зноў Сапегі. Напрыканцы 18 стагоддзя маёнтак у Сапегаў набыў князь Францішак Друцкі – Любецкі і гэты род быў тут гаспадаром да 1939 года. Да нашага часу засталіся парэшткі сядзібы Друцкіх – Любецкіх.

Царква пабудавана ў 1871 годзе па тыпавому праекту. Храм створаны за сродкі прыхаджан і частку грошай выдаткавала дзяржаўная казна.

Помнік пабудаваны ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Будынак складаецца з чатырох асноўных архітэктурных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам узведзена двухярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыку. Малітоўная зала накрыта чатырохсхільным дахам на версе якога васьмігранны барабан і купал – цыбуліна. 

Каментары

Усяго каментароў: 0