Пладовая. Сядзіба Друцкіх–Любецкіх.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Пладовая.
Апісанне
У мястэчку Пладовая захаваліся парэшткі сядзібы княжаскага роду Друцкіх–Любецкіх. Мястэчка гэта вядомае з 16 стагоддзя і за час свайго існавання змяніла розных уладальнікаў. Напрыканцы 18 стагоддзя сядзібу магнаты Сапегі прадалі князю Друцкаму – Любецкаму. Быў пабудаваны драўляны аднапавярховы палац, створаны пейзажны парк, узведзена мураная брама з агароджай і гаспадарчыя пабудовы. Да нашага часу захаваўся парк, брама і некалькі мураваных гаспадарчых пабудоў.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.02.2025
Пладовая. Сядзіба Друцкіх – Любецкіх
У мястэчку Пладовая ў Мастоўскім раёне да нашага часу захавалася мураваная праваслаўная царква і парэшткі сядзібы князей Друцкіх – Любецкіх. Мястэчка Пладовая знаходзіца каля вёскі Чарлёна і менавіта пад назвай Чарлёна і ўпамінаецца гэта мясціна ў гістарычнызх крыніцах. Упершыню мястэчка ў дакументах сустракаецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.
Належыў тутэйшы маёнтак князю Канстанціну Крошынскаму. У 1513 годзе князь выдаў сваю дачку Ганну за магната Януша Сапегу і так мястэчка перайшло да Сапегаў. Потым гаспадары некалькі разоў мяняліся і зноў Сапегі выкупілі маёнтак. А ў 1799 годзе маёнтак Чарлёна набыў князь Францішак Друцкі – Любецкі (1741 - 1802). Гаспадарамі ў гэтых мясцінах гэты род быў да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе.
Быў узведзены драўляны палац, які быў пакрыты гонтам. У палацы над ганкам быў зроблены радавы герб. Наступным гаспадаром быў сын Францішка – Францішак Ксаверый (1778 - 1846). А потым да яго ўнука -Аляксандра Ксавер'евіча (1827 - 1898). Потым да сына Аляксандра – Уладзіслава Аляксандравіча Друцкага – Любецкага (1864 - 1913). Яго дочкі былі апошнімі гаспадарамі сядзібы: Яніна і Тэрэза Друцкія – Любецкія.
Палац драўляны да нашага часу не захаваўся. Да нашых дзён дайшла мураваная брама з калонамі і агароджай з жоўтай цэглы, парк і некалькі гаспадарчых пабудоў. Палац быў драўляны аднапавярховы. Парк рэгулярнага тыпу.