Знай свой край

Знай свой край

Бабры. Царква Узвышэння Святога Крыжа

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Бабры.

0

246

05.12.2024

Апісанне

Невялікая вёска Бабры ў Лідскім раёне вядомая сваёй старажытнай драўлянай царквой, дубам – веліканам і ёсць яшчэ незвычайны помнік – камень – следавік з адбіткам ступні Маці Божай. Царква Узвышэння Святога Крыжа была пабудавана ў пачатку 19 стагоддзя. Будынак драўляны, аднанефны. Спачатку храм быў уніяцкі, а потым перадалі праваслаўным вернікам. Побач з царквой расце векавы дуб – велікам якому сотні год. Тут жа каля храма ёсць яшчэ адзін помнік – гэта камень – следавік, які таксама мае статус помніка.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Батанічны

Батанічны

Геалагічны

Геалагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.72952508
Даўгата: 25.16099825

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.12.2024

Бабры. Царква Узвышэння Святога Крыжа

У невялікай вёске Бабры Лідскага раёна, якая згубілася сярод лясоў і палей, ёсць старая драўляная царква, якой 200 год. У пачатку 19 стагоддзя маёнтак Бабры належыў магнатам Радзівілам і яго набыў Караль Лясковіч. Менавіта Лясковіч і кіраваў будаўніцтвам уніяцкай царквы. Каля царквы пасадзілі дуб, які расце там і дагэтуль.

 Спачатку святаром пры грэка – каталіцкім храме быў Мікалай Дамінікоўскі, потым Іосіф Канаховіч з 1832 года. З 1834 па 1837 гадах тут служыў Мацей Бараноўскі, які спачатку вучыўся ў школе пры Жыровіцкім манастыры. Пасля яго быў Фёдар Сцяпурынскі.

Пры царкве была заснавана бальніца ў якой знаходзіліся сіраты і адзінокія старыя.

У 1880 годзе царкву дабудавалі: над царквой надбудавалі званіцу і да ўвахода зрабілі прытвор.

Прыход налічваў 120 двароў з 478 мужчын і 457 жанчын. Пры царкве адчынілі вучылішча, дзе святар выкладаў Закон Божый, а псаломшчык Ігнат Філіповіч грамату. Святар Аляксандр Бяляеў вёў сярод прыхаджан асветніцкую работу і распаўсюджаваў беларускую газету «Крыніца». У маі 1931 года сюды перавялі святаром Мікалая Мышкоўскага, дзеці якога вучыліся ў Беларускай гімназіі ў Вільні. У 1930 – х гадах царква была адрамантавана. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі і вярнулі праваслаўным вернікам у 1990 – х гадах. Праведзены рамонт.

Вакол царквы ўзведзена мураваная агароджа.

Царква пабудавана ў традыцыях беларускага народнага дойлідства. Будынак аднанефны.

Каля царквы знаходзіца камень – следавік з адбіткам жаночай нагі. Па народнаму паданню гэта след ад Маці Божайю Камень мае статус помніка.

Каментары

Усяго каментароў: 0