Знай свой край

Знай свой край

Голдава. Царква Нараджэння Божай Маці.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Голдава.

0

229

05.12.2024

Апісанне

У мястэчку Голдава, што ў Лідскім раёне, у 18 стагоддзі пабудавалі царкву Нараджэння Божай Маці. Першапачаткова храм належыў ўніятам і быў пабудаваны на месцы былога ўніяцкага кляштара базыльянаў. Потым царкву ў 19 стагоддзі перадалі праваслаўным вернікам. Храм драўляны, узведзены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства. Над уваходам пабудавана шматярусная вежа, над якой народныя мясцовыя майстры ўсталявалі сонцакрыж. Царква адрамантавана ў апошнія гады. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.70176414
Даўгата: 25.10577336

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.12.2024

Голдава. Царква Нараджэння Божай Маці.

 Мястэчка Голдава ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 15 стагоддзі. У 17 – 18 стагоддзі ў часы Вялікага княства Літоўскага ўваходзіла ў склад Лідскага павета. У мястэчку была праваслаўная драўляная царква і праходзілі штогадовыя кірмашы.

У 1795 годзе ў цэнтры мястэчка была пабудавана ўніяцкая царква, бо большасць вясковага насельніцтва ў тыя часы на Беларусі былі менавіта ўніятамі. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, царкву ўзвялі на месцы занядбанага Троіцкага манастыра базыльянаў. Назва базыльяне паходзіць ад імя Васіля Вялікага, багаслова і царкоўніка, які жыў у 4 стагоддзі нашай эры.

Царква ўзведзена ў стылі беларускага народнага дойлідства. У плане мае прамавугольную канструкцыю. Над прытворам узвышаецца шматярусная чацверыковая вежа, якую завяршае васьмігранны барабан з цыбулінай. На вяршыні цыбуліны знаходзіцца сонцакрыж, зроблены мясцовымі майстрамі. Сонцакрыж – гэта храсціянскія крыжы на Беларусі, якія выраблялі з сонечнымі промнямі. Такія крыжы звычайна ствараліся ў невялікіх мястэчках і вёсках мясцовымі майстрамі кавалямі.

У інтэр'еры царквы ёсць двухярусны іканастас. Перад храмам усталявана двухярусная вежа – званіца. Царква ў апошнія гады адрамантавана.

Каментары

Усяго каментароў: 0