Аннопаль. Сядзіба Радзівілаў.
Сядзіба
Беларусь, Мінская вобл., Мінскі раён, Аннопаль.
Апісанне
У Мінскім раёне на поўдзень ад сталіцы ў мястэчку Аннопаль захаваўся парк і гаспадарчы будынак сядзібы магнатаў Радзівілаў. Маёнтак да пачатку 18-га стагоддзя называўся Крупіца і належыў роду Халецкіх. Калі Ганна Халецкая выйшла замуж за Альбрэхта Радзівіла, то Радзівіл у гонар сваёй жонкі пераназваў Крупіцу ў Аннопаль.
Сядзіба была створана ў 18 стагоддзі Альбрэхтам Радзівілам у стылі барока. Захаваўся да нашага часу рэгулярны парк плошчай каля 4 гектараў, і жылы будынак. Палац і драўляны касцёл Святой Ганны не захаваліся.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.03.2025
Аннопаль. Сядзіба Радзівілаў.
У мястэчку Аннопаль Мінскага раёна была пабудавана ў 18 стагоддзі магнатамі Радзівіламі сядзіба з паркам. Да нашага часу захаваўся парк і гаспадарчы драўляны будынак.
Сядзіба стваралася на беразе ракі Пціч у другой палове 18-га стагоддзя ў часы Вялікага Княства Літоўскага, і ў пачатку 19-га стагоддзя ў эпоху Расійскай імперыі. У сядзібе быў узведзены палац, гаспадарчыя пабудовы і драўляны касцёл Святой Ганны. Быў пасаджаны парк і створаны сажалка.
Маёнтак да пачатку 18-га стагоддзя называлася Крупіца і належала роду Халецкіх. Ганна Халецкая ў 1747 годзе прынесла свой радавы маёнтак як пасаг, калі выйшла замуж за Альбрэхта Радзівіла.
Альбрэхт Радзівіл (1717-1790) – дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, староста Рэчыцкі, генерал-маёр літоўскіх войскаў. Валодаў вялікай маёмасцю ў Рэчы Паспалітай.
У гонар сваёй жонкі Радзівіл і назваў Крупіцу Аннопалем. Затым Аннопаль належыў Дамініку Радзівілу, які памёр у 1789 годзе; Аляксандру Радзівілу да 1863 года; Вільгельму Радзівілу да 1883 года. У канцы 19-га стагоддзя сядзібай валодала ўдава Аляксандра Радзівіла княгіня Іаана. Пасля смерці княгіні новымі гаспадарамі ў сядзібе сталі Красінскія. Апошні гаспадар быў Ян Тышкевіч, які быў жанаты на Ганне Марыі Радзівіл.
Сядзіба была створана ў 18 стагоддзі Альбрэхтам Радзівілам у стылі барока. Захаваўся да нашага часу рэгулярны парк плошчай каля 4 гектараў.