Возера. Царква Пятра і Паўла.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Уздзенскі район, Возера.
0
6
05.03.2025
Апісанне
У мястэчку Возера Уздзенскага раёна ёсць царква Пятра і Паўла. Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1838 – 1840 гадах ў стылі класіцызму з рысамі рэтраспектыўна–рускага стылю. Святыня пабудавана за сродкі графа Чапскага. У 1866 годзе ў храме быў праведзены капітальны рамонт.
Да царквы адносілася яшчэ 3 царквы, а да прыхода было прыпісана 20 вёсак і мястэчак. Святароў пры храме служыла двое.
Помнік у плане мае прамавугольны аб'ём, які накрыты двухсхільным дахам. У інтэр'еры ёсць іканастас 19-га стагоддзя. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.63236344
Даўгата: 27.45419062
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
2Ольга Ерёменко
06.03.2025
Царква святых Пятра і Паўла - выдатны помнік архітэктуры, узор позняга класіцызму.
Гісторыя Царквы святых Пятра і Паўла ўзыходзіць да 1733 годзе, калі тут ужо існаваў храм. Будаўніцтва царквы было прафінансавана у 1840 годзе графам Чапскім, што сведчыць аб значнай падтрымцы мясцовай арыстакратыі.
Цікавай асаблівасцю храма з'яўляецца выкарыстанне цаглянага мура ў спалучэнні з дрэвам, асабліва ў прытворы, які ўяўляе сабой глухі порцік, які падтрымліваецца двума калонамі.
Каменная царква ўяўляе сабой узор позняга класіцызму. Паколькі будаўніцтва вялося пасля звароту беларускіх уніятаў у праваслаўе, аблічча храма адлюстроўвае тэндэнцыі храмабудаўніцтва Расійскай імперыі таго часу. Яе архітэктурныя асаблівасці, такія як франтоны на фасадах, плоскія пілястры і іншыя дэкаратыўныя элементы, падкрэсліваюць гэты стыль. Цыбульныя глаўкі дадаюць храму рысы рэтраспектыўна-рускага стылю, што робіць яго унікальным.
Храм уяўляе сабой даўгаваты прамавугольнік з адным шэрагам вокнаў і дахам, пакрытай мядзянкай, а таксама адкрытым драўляным Купалам у цэнтры. Столь падшыты дошкамі і пафарбаваны бяліламі, сцены выбелены вапнай, а падлога ў алтарнай частцы выкладзеная кафлямі, у той час як у асноўнай частцы царквы — з цэглы.
Галоўны фасад упрыгожаны камбінаваным трохвугольным франтонам і востраканцовым атыкам. Уваход аформлены порцікам на двух калонах. Фасады ўпрыгожаны прамавугольнымі вокнамі з сандрыкамі-франтонамі. Пазней да алтарнай сцяны прыбудавалі прамавугольнае памяшканне, падзеленае на дзве рызніцы.
У царкоўным архіве захоўваюцца візітныя запісы з 1833 года, а таксама метрычныя кнігі з таго ж часу.
Час пакінуў свой след на храме ў возеры. Настаяцель царквы адзначае неабходнасць сур'ёзных рэстаўрацыйных работ. Атрыманы ўсе неабходныя дазволы на рамонт, так як храм з'яўляецца помнікам архітэктуры.
Алег Дзьячкоу
05.03.2025
Возера. Царква Пятра і Паўла.
У мястэчку Возера Уздзенскага раёна пабудавана мураваная праваслаўная царква Пятра і Паўла. Помнік узведзены ў цэнтры мястэчка і да яго вельмі проста даехаць. Само мястэчка Возера размяшчаецца на трасе Мінск – Слуцк.
Царква Пятра і Паўла пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 1838 – 1840 гадах. Храм узведзены першапачаткова ў стылі класіцызму, а пазней набыў рысы рэтраспектыўна–рускага стылю.
Першы храм у мястэчку пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1733 годзе. Новы мураваны храм узведзены ў 1840 годзе па фундацыі графа Чапскага ў якога ў гэтых мясцінах у Станькава знаходзілася сядзіба.
У 1866 годзе ў храме быў праведзены капітальны рамонт за кошт казны. Верагодна, што ў гэты перыяд і была надбудавана васьміграная вежа–званіца ў рэтраспектыўна–рускім стылі. У царкоўным архіве ў тыя часы меліся метрычныя кнігі з 1833 года.
Да царквы адносілася адна прыпісная царква ў мястэчку Данілавічы і яшчэ дзве царквы на могілках. Да прыхода прыпісана 20 вёсак і мястэчак. Прыхаджан было: мужскога пола 1207 чалавек, жаночага 1223 чалавека. Святароў пры храме служыла двое: настаяцель і псаломшчык. Меўся мураваны дом для святара і драўляныя гаспадарчыя пабудовы.
Храм у плане мае адзіны прамавугольны аб'ём, які накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам. У інтэр'еры захаваўся трохярусны іканастас 19-га стагоддзя.
Побач з храмам знаходзіцца помнік, які прысвечаны землякам.
Каментары
Усяго каментароў: 0