Знай свой край

Знай свой край

Шабуні. Касцёл Святога Роха.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Пухавіцкі район, Шабуні.

0

270

12.03.2025

Апісанне

У мястэчку Шабуні Пухавіцкага раёна знаходзіцца драўляны каталіцкі касцёл Святога Роха. Храм пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў 1796 годзе. У 1860 годзе храм перабудавалі за сродкі князя Вітгенштэйна, якому належылі гэтыя землі.

Помнік створаны ў стылі беларускага народнага дойлідства, і складаецца з 3 асноўных архітэктурных частак. Галоўны фасад аздоблены трохвугольным франтонам, над якім надбудавана чацверыковая вежа-званіца. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.62820549
Даўгата: 27.55073225

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.03.2025

Шабуні. Касцёл Святога Роха.

    У мястэчку Шабуні Пухавіцкага раёна на мясцовых могілках пабудаваны драўляны каталіцкі касцёл, які асвечаны ў гонар Святога Роха. Першая каталіцкая парафія ў Шабунях была створана ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі. Тады прыхаджане вырашылі на могілках пабудаваць капліцу.


        Існуе легенда, што пабудова першага касцёла мае сувязь з эпідэміяй халеры ў гэтых месцах. У разгар эпідэміі мясцовыя жыхары прывезлі абраз Святога Роха, і хвароба спынілася.


      У канцы 18-га стагоддзя ўжо ў часы Расійскай імперыі ў 1796 годзе на ўсходзе пасёлка на могілках пабудавалі драўляную каталіцкую капліцу. Храм асвяцілі ў гонар святога Роха, які лічыцца заступнікам ад хвароб і эпідэмій. Дата пабудовы касцёла была выразаная на самім будынку. Касцёлу апекавалі манахі-бернардынцы з Мінска.


         У 1829 годзе капліцу адрамантавалі і перабудавалі. Крыху пазней, у 1860 годзе, храм зноў перабудаваны. Сродкі на рамонт святыні перадаў князь Вітгенштэйн, які ў тыя часы быў гаспадаром гэтых месцаў. Падчас апошняй перабудовы капліцу значна павялічылі ў памеры. У гістарычных дакументах з гэтага часу будынак сталі называць не капліца, а касцёл.


       У першыя гады пасля рэвалюцыі храм зноў рамантавалі ў 1923-1924 гадах. Рамонт быў таксама і пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1971 годзе і ў 1997 годзе. Былі заменены падлогу і дах. Нейкі час касцёл не дзейнічаў, а ў 2015 годзе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч зноўку асвяціў капліцу пасля рамонту. 


        Помнік узведзены ў стылі беларускага народнага дойлідства. Будынак складаецца з трох асноўных архітэктурных частак: бабінец, малітоўнай залы і трохграннай апсіды. Складаецца з двух зрубаў. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам, які ўтрымліваецца на 4 слупах.

Каментары

Усяго каментароў: 0