Знай свой край

Знай свой край

Юрцава. Сядзіба Любамірскіх

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Віцебская вобл., Аршанскі р., Юрцава.

Апісанне

Калісці Ворша была вялікім і квітнеючым горадам вакол якога былі пабудаванны шматлтвія сядзібы і храмы. Адным з самых прэзентабнльных палацаў 19 стагоддзя на Аршаншчыне лічыцца сядзіба Любамірскіх у Юрцава. Мястэчка распаложана прама каля трасы М 1 і таму, каб туды дабрацца няма ніякіх перашкод.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.10.2024

Юрцава. Сядзіба Любамірскіх

Першае ўпамінанне мястэчка Юрцава адносіцца да 16 стагоддзя, калі яно належала беларускім магнатам Сангушкам. З 18 стагоддзя маёнткам у Юрцава валодалі ня менш заможныя і вядомыя князья Любамірскія. У пачатку 20 стагоддзя маёнткам валодалі Грабоўскія. У 1877 годзе Юрцава наведаў мастак і кампазітар Напалеон Орда і пакінаў нам цікавы малюнак сядзібы Любамірскіх. Палац быў пабудаваны на беразе невялікай рачулкі Скупея.  Сядзіба Канстанціна Любамірскага была вялікім архітэктурным ансамблем з палацам, гаспадарчымі будынкамі і паркам. Палац – замак і парк захаваліся да нашага часу. Па некаторым гістарычным крыніцам вядома, што раней тут сапраўды першапачаткова існаваў сярэднявечны заамак. Палац Любамірскіх – гэта двухпавярховы будынак  прамавугольны ў плане. Архітэктура палаца стылізавана пад абарончы замак. Ладшафт мае ніхал да рэчкі і з боку парка, па краях фасада палаца, пабудаваны дзве масіўныя васьмігранныя вежы. Планіроўка ў будынку калідорная. У вежах на кожным паверсе размешчаны круглыя ў плане залы. Вакол палаца захаваўся прыгожы пейзажны парк з векавымі дубамі і агромнымі таполямі. У нізіне за паркам ёсць рачулка з сажалкай. На тэрыторыя сядзібы дзейнічае Віцебскі абласны шпіталь.

Каментары