Ворша. Чыгуначны вакзал.
Славутасьць
Беларусь, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Дзержынскага, 8.
0
242
04.10.2024
Апісанне
Чыгуначная станцыя ў Воршы – гэта найбуйнейшы чыгуначны вузел на Беларусі, які размешчаны на перасячэнні двух старадаўніх шляхоў. Яшчэ ў 1871 годзе тут прайшла першая лінія чыгункі з Смаленска на Мінск і ўзнікла чыгуначная станцыя Ворша з інфраструктурай. Чыгуначны вакзал некалькі разоў перабудоўваўся. На вакзале ўсталяваны помнік партызану К. Заслонаву і помнік цягніку.
Катэгорыі

Экспазіцыя

Актыўны адпачынак

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.52088023
Даўгата: 30.37450361
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.10.2024
Ворша. Чыгуначны вакзал.
Горад Ворша з часу свайго заснавання знаходзіцца на перакрыжаванні гандлёвых і транспартных шляхоў. І калі ў сярэднявеччы галоўную транспартную функцыю выконвалі рэкі, то ў навейшы час – гэта аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі. Першую чыгуначную лінію ў Воршы адкрылі ў лістападзе 1871 года, калі прайшла ветка Смаленск - Мінск.
А ўжо ў 1902 годзе пабудавана яшчэ адна стратэгічная магістраль Віцебск – Жлобін. Будуецца цэлы чыгуначны вузел у Воршы з чыгуначным вакзалам. Першы будынак вакзала быў драўляны. А ў 1912 годзе на месцы старога вакзала будуецца двухпавярховы вакзал па праекту архіітэктара І. Струкава. У 1930 – х гадах вакзал быў значна пашыраны. Моцна пацярпеў будынак у час вайны, але адноўлены і мадэрнізаваны ў пасляваенны час. Інтэр'еры упрыгожваюць тры рэпрадукцыі вядомых рускіх мастакоў. К 2004 году праведзена рэканструкцыя будынка, якая пераважна праходзіла ва ўнутраных памяшканнях. З 2007 года будынак мае статус гісторыка – культурнай каштоўнасці. Каля вакзала знаходзіцца магіла героя – партызана Канстанціна Заслонава. Таксама усталяваны старадаўні цягнік П 36 да якога можна падыйсці і сфатаграфаваца.
Каментары
Усяго каментароў: 0